• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
05.12.2022 | Грамадства Літаратура

«10 стагоддзяў дзяржаўнасці і дыскрымінацыі беларускай мовы». Выйшла кніга Ігара Случака

Пра выхад кнігі напісаў Ігар Случак на сваёй старонцы ў Фэйсбук.


339.jpg

«Выйшла мая кніга, ідэя якой нарадзілася даўно, але была паспяхова рэалізаваная толькі ў 2022 годзе. 

Кніга, створаная ў асноўным на падставе маёй шматгадовай практыкі па абароне моўных правоў беларускамоўных беларусаў, афіцыйнай пераспіскі, што налічвае тысячы, а можа ўжо і дзясяткі тысяч лістоў, маёй дыпломнай і магістарскай работы, якія вызначылі месца беларускай мовы ў Беларусі і стан беларускай дзяржаўнай моўнай палітыкі».

Аўтар кнігі адзначае, што «вялікую частку кнігі складаюць цікавыя факты, атрыманыя з перапіскі з дзяржаўнымі і прыватнымі ўстановамі, дэпутатамі, чыноўнікамі, а таксама статыстыка, частку з якой нельга атрымаць анідзе больш, акрамя гэтай кнігі».

337.jpg

Кніга складаецца з трох частак.

«У першай частцы кнігі гаворка вядзецца аб агульным разуменні дзяржаўнай моўнай палітыкі і яе відах, аб шматмоўі ў межах адной краіны і барацьбе моў паміж сабой, іх уздыме і заняпадзе, адраджэнні і знікненні <...>».

У другой частцы кнігі аўтар прыводзіць прыклады «некаторых шматмоўных краін, дзе паказана цывілізаванае суіснаванне двух і больш дзяржаўных моў, праблемы, што ўзнікаюць у такіх дзяржавах і метады іх вырашэння, а таксама заканадаўства, што абараняе правы носьбіта той ці іншай дзяржаўнай мовы <...>».

Трэцяя частка кнігі распавядае «пра часы дзяржаўнасці і заняпаду беларускай мовы ад Х стагоддзя да сённяшняга часу. Асаблівая ўвага надаецца перыяду ад 1996 года, калі беларуская мова патрапіла зноў у неспрыяльныя ўмовы. Напрыклад, у 1646 годзе расійскія паслы адмаўляліся весці дыпламатычную перапіску з Польшчай па-польску, бо здаўна павялося, што яна вядзецца па-беларуску, або тое, што ў 2021 годзе толькі 1,4% беларускіх прававых актаў былі на беларускай мове».

Таксама Ігар Случак адзначае, што выхад дадзенай кнігі «навукова даказвае, што сёння ў Беларусі на дзяржаўным узроўні, у першую чаргу праз недасканалае моўнае заканадаўства, створаны ўмовы для дыскрымінацыі беларускамоўных беларусаў па моўнай прыкмеце <...>. Мова — гэта адзінае, што безумоўна адрознівае адзін народ ад іншага. Мова стварае і ўмацоўвае дзяржаўнасць. Мова гуртуе і ўмацоўвае народ. <...> Таму варта памятаць, што пакуль жыве беларуская мова — будзе і Беларусь».

338.jpg

Замовіць кнігу можна, напісаўшы Ігару Случаку ў Фэйсбук.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Мастацтва

Распачаўся прыём заявак на ўдзел у фестывалі мастацтва Арт-Мінск-2023

Фестываль пройдзе з 10 траўня па 18 чэрвеня ў Палацы мастацтва, паведамляе artcenter.by. Да ўдзелу прымаюцца...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Сілавікі затрымалі супрацоўніцу газеты «Народная Воля» Анастасію Шаркевіч

Паведамляюць праваабаронцы. У «пакаяльным відэа» яна кажа, што адміністравала тэлеграм-канал выдання. Да 2020...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Канікулы з Максімам!» Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае вучняў 1-2 класаў правесці дадатковыя зімовыя канікулы разам

Кожны дзень з 20 па 26 лютага 2023 года Літаратурны музей Максіма Багдановіча прапануе вучням 1-2 класаў правесці дадатковыя...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя Літаратура

«Вечная сіла неба і мужнасць нашага воіна-ратніка не падвядуць». 500 гадоў «Песні пра зубра»

500 гадоў таму з’явіўся твор, які стаў знакавым для беларускай літаратуры. Хаця напісаны ён быў на лаціне і да таго ж...

Апошнія навіны

    Мастацтва
    Распачаўся прыём заявак на ўдзел у фестывалі мастацтва Арт-Мінск-2023
    Грамадства
    Сілавікі затрымалі супрацоўніцу газеты «Народная Воля» Анастасію Шаркевіч
    Грамадства
    «Канікулы з Максімам!» Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае вучняў 1-2 класаў правесці дадатковыя зімовыя канікулы разам
    Грамадства Гісторыя Літаратура
    «Вечная сіла неба і мужнасць нашага воіна-ратніка не падвядуць». 500 гадоў «Песні пра зубра»
    Мастацтва
    Мова людскіх пачуццяў. Чым уражвае выстаўка скульптуры і графікі Аляксандра Фінскага?
    Культура
    Студэнты БДУКіМ зладзілі тэатралізаванае абрадавае «Вяселле»
    Грамадства
    Анлайн-дыктоўка па беларускай мове, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы
    Грамадства
    У Беларусі можа з'явіцца помнік вялікаму князю Міндоўгу. Што для гэтага трэба?
    Грамадства Асоба
    «Узгадваюць раз на два гады». Як у Бабруйску ўшаноўваюць памяць Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, якому сёлета 215 гадоў
    Каляндар
    Каляндар з 6 па 12 лютага. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Культура
    Скарына і «Малая падарожная кніжка»: мінчане скарысталіся магчымасцю ўзнавіць знаёмства
    Грамадства
    Вакаліста гурта «Бан Жвірба» Дзмітрыя Гаўрыліна арыштавалі на 15 сутак
    Грамадства Асоба
    «З гліны, веры, крыві». Юрка Голуб
    Грамадства Літаратура
    Кніга Евы Вежнавец «Па што ідзеш, воўча?» выйшла па-нямецку
    Культура
    Беларускія пярэваратні: баяцца ці шкадаваць?

Афіша

  • 10.02 — 12.02

    Паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова ў Вільні

  • 07.02 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 07.02 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 07.02 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 07.02 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 07.02 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 07.02 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне
  • 07.02 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Эксперты: Трымайцеся падалей ад расійскіх анлайн-сервісаў
    • 10-12 лютага ў Вільні пройдзе паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова
    • Ён, яна і старажытны дуб. Вальс «1863» стаў кліпам да дня народзінаў Каліноўскага
    • Як Кастусь Каліноўскі пасля смерці стаў сацыялістам-рэвалюцыянерам?
    • Вандроўка сцежкамі Кастуся Каліноўскага
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип