Рэгістрацыя абітурыентаў для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэсціраванні пачнецца з 3 мая і будзе працягвацца да 1 чэрвеня, уключаючы суботнія дні 15, 22 і 29 мая з 8 да 20 гадзін у пунктах рэгістрацыі.
Абітурыент пры рэгістрацыі павінен будзе запоўніць заяву, прадаставіць дакумент пра аплату за прыём і афармленне дакументаў для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэсціраванні – 10 тысяч за адзін прадмет, паказаць пашпарт ці від на жыхарства ў Беларусі, або пасведчанне бежанца, або даведку пра сведчанне страты дакумента, якія сведчыць пра асобу. Тэкст цалкам.