Вызваляем мысленне разам: завершана праца па стварэнні аўдыёкнігі Уладзіміра Мацкевіча

Пра гэта напісалі калегі Уладзіміра Мацкевіча.


471.jpg

У зборніку палітзняволенага філосафа Уладзіміра Мацкевіча «Свабода і Мысленне: эсэ аб грамадзянскай супольнасці» вы знойдзеце адказы на пытанні:

Што такое грамадзянская супольнасць?

Як яна можа ўплываць на працэсы, якія адбываюцца ў краіне?

Ці здольныя мы аб’ядноўвацца для агульных справаў?

Якія якасці нам патрэбны, каб супрацьстаяць сучасным пагрозам і адказваць на выклікі?

Рэдактар — культурны аналітык, публіцыст Максім Жбанкоў.

Дыктар — купалавец Алег Гарбуз.

Спасылка на аўдыёкнігу на платформе SoundCloud тут.