Яўген Барышнікаў з «аркестрам» анлайн

21.11.2022 Музыка

21 лістапада шырокавядомы ў вузкіх колах беларускі музыка Яўген Барышнікаў святкуе свой Дзень Народзінаў. З гэтай нагоды ён запрашае ўсіх на свой святочны анлайн-канцэрт.


Яўген абяцае прэзентаваць новую эксперыментальную версію гучання з аркестрам: апроч гітары пачуем яшчэ струнныя і перкусію. Новую праграму дагэтуль чулі толькі наведвальнікі «Бардаўскай восені», на больш шырокую аўдыторыю яна прагучыць упершыню.

Пачатак а 21:00 па Мінску, 20:00 па Львову і Вільні, 19:00 па Варшаве.