Стала вядома, як будзе выглядаць надмагільны помнік Змітраку Бядулю на Усходніх могілках

Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Спадчына» са спасылкай на АНТ.


55.jpg

Змітрок Бядуля ўвайшоў у гісторыю як пісьменнік, паэт, грамадскі дзеяч і супрацоўнік газеты «Наша Ніва».

Як распавёў аўтар помніка, скульптар Сяргей Гумілеўскі, ён будзе вырашаны ў выглядзе асіметрычнай пліты з дарагога зялёнага граніту, якая па форме нагадвае ніву пад парывам ветру, на пліце — бронзавая скульптурная выява паэта ў час паэтычнага роздуму. Асіметрыя надмагільнай пліты таксама будзе надаваць помніку паэтычнае гучанне. 

Падыход да помніка прапануецца зрабіць з брукаванкі, што сімвалізуе складаны жыццёвы шлях, якім прайшоў Бядуля, і праз шмат гадоў вярнуўся на Радзіму. 

Вышыня помніка 180 см — такое абмежаванне ўстаноўлена законам аб пахаваннях.

54.jpg

Нагадаем, што з мэтай увекавечання памяці класіка беларускай літаратуры, выбітнага паэта, празаіка, публіцыста, мовазнаўцы Змітрака Бядулі, Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры абвесціў збор сродкаў на стварэнне надмагільнага помніка пісьменніку.