• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
14.05.2018 | Літаратура

Як беларускія эмігранты “Спадчыну” ўкладалі

У серыі “Бібліятэка “Бацькаўшчыны” (падсерыя “Спадчына: агледзіны”) выйшла новая кніга, прысвечаная гісторыі выдання знакамітай Купалавай “Спадчыны”. Пяцісотстаронкавы зборнік выбраных вершаў паэта выйшаў у 1955 годзе ў выдавецтве часопіса мюнхенскага беларускага асяродка “Бацькаўшчына” пад грыфам нью-ёркскага Беларускага інстытута навукі і мастацтва (БІНіМ). Гэты амбітны выдавецкі праект стаў значнай з’явай у жыцці беларускай эміграцыі. Выданне было падрыхтаванае на вельмі высокім тэксталагічным узроўні і мела дыхтоўнае паліграфічнае выкананне. Біяграфічная прадмова на англійскай, нямецкай, французскай і іспанскай мовах спрыяла рэпрэзентацыі беларускай культуры на Захадзе, а наяўнасць у зборніку шэрагу забароненых у БССР тэкстаў скіроўвала тэндэнцыі афіцыйнага купалазнаўства да іх “рэабілітацыі”.

jak-ukladali-spadcynu-1

Праца над “Спадчынай” вялася тры гады. Гэта быў не самы просты перыяд для бальшыні беларускіх паваенных эмігрантаў. Большасць з іх яшчэ не замацаваліся стала на чужыне і не пачалі дастаткова зарабляць, каб ахвяраваць час і грошы на падобныя праекты. І як любая закрытая супольнасць, беларускі эмігранцкі асяродак меў унутраныя канфлікты і непаразуменні.

Ідэя данесці праўдзівыя, не скажоныя савецкай цэнзурай Купалавы словы да кожнага беларускага дому за мяжой належала заснавальніку БІНіМ Вітаўту Тумашу і найбуйнейшаму купалазнаўцу на эміграцыі, рэдактару “Бацькаўшчыны” Станіславу Станкевічу. І хаця адлегласць паміж кантынентамі таксама не спрыяла рэалізацыі задумы, дзьвюхтысячны наклад зборніка з каласамі і валошкамі на вокладцы ўсё ж убачыў свет.

jak-ukladali-spadcynu-2

У аснову 35-га выпуску “Бібліятэкі “Бацькаўшчыны” – “Як укладалі “Спадчыну” – легла перададзенае БІНіМам у Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва ліставанне паміж Вітаўтам Тумашам і Станіславам Станкевічам падчас працы па падрыхтоўцы кнігі. Яшчэ ў часе сваёй перапіскі ўкладальнікі кнігі казалі пра тое, што іх ліставанне па аб’ёме не саступае “Спадчыне” Купалы. Кніга “Як укладалі “Спадчыну” – доказ гэтаму, а яшчэ жывое і захапляльнае сведчанне беларускага інтэлектуальнага жыцця тагачаснай эміграцыі, якое ахоплівае вельмі шырокі спектр тэмаў: абмеркаванне культурнага жыцця на Радзіме, эмігранцкі штодзённы побыт, фінансавыя поспехі і цяжкасці, канкурэнцыю і супрацу паміж суполкамі…

Выданне традыцыйна ўтрымлівае падрабязныя падрадковыя каментары і іменны паказнік.

Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Новыя элементы ў спісе нематэрыяльнай спадчыны

На пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Новыя кнігі Уладзіміра Арлова да 105-х угодкаў БНР выдаў Kamunikat.org

«Вясну пачынаем дзьвюма новымі кнігамі Уладзіміра Арлова! «Айчына. Ад Агінскага да Багушэвіча» — гэта працяг вядомай...

valiancina_shauchenka
Грамадства «Музыка»

«Kalychanka». Новая песня ад Лявона Вольскага

«Лірычная песьня пра тое, як нялёгка і як пачэсна быць Беларусам у гэты складаны, шчымлівы і балючы час», —...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю

Быць беларусам — не быць скотам, гэта ведае ўжо, здаецца, кожны. Аднак у далейшай дыскусіі наконт паходжання і нацыянальнага...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Новыя элементы ў спісе нематэрыяльнай спадчыны
    Грамадства Літаратура
    Новыя кнігі Уладзіміра Арлова да 105-х угодкаў БНР выдаў Kamunikat.org
    Грамадства «Музыка»
    «Kalychanka». Новая песня ад Лявона Вольскага
    Грамадства Літаратура
    Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    Грамадства
    У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі выяўлены метрычны запіс пра смерць Антаніны Ракасоўскай — маці Маршала Савецкага Саюза Канстанціна Ракасоўскага
    Гісторыя
    Пра што пісалі ў дзённіках беларускія рэвалюцыянеркі?
    Гісторыя
    Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    Культура
    «Сказаць, што я ў роспачы, гэта нічога не сказаць. Быццам бы жыццё абарвалося» Маргарыта Ляўчук мае праблемы з голасам
    Грамадства Літаратура
    Беларусы Швецыі падрыхтавалі аўдыяварыянт кнігі «Цудоўнае падарожжа Пыхыча й Шустрыка па Беларусі і яе гісторыі»
    Замежжа
    У Беластоку адкрылася фотавыстава святкаванняў Дня Волі ў розныя гады
    Грамадства Кіно
    Мінкульт адмяніў правядзенне кінафестывалю «Нефільтраванае кіно»
    Краіна
    Вуліца «БНР» замест 60 год СССР, Езавітаўскія чытанні замест Паскевіцкіх і шыльда Язэпу Няцецкаму замест Леніна на вакзале
    Культура
    Аўтарскія дыванкі і прыгожыя габелены прадставяць майстры народных рамёстваў на выставах у Віцебску
    Грамадства
    Святлане Алексіевіч заблакавалі банкаўскі рахунак у Германіі
    Кіно
    Што вядома пра серыял пра Уладзіміра Мулявіна «За паўгадзіны да вясны», трэйлер якога з’явіўся ў сеціве?

Афіша

  • 23.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя трэцяга тома трылогіі «Галасы Беларусі» ў Вільні

  • 23.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 23.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 23.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 23.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 23.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 23.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 23.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Абламейка: «У беларусаў па вялікім рахунку няма сяброў на гістарычным полі»
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Пісьменніца Наталка Харытанюк запусціла відэаканал с урокамі ангельскай праз беларускую
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип