Каманда SYMPA просіць аб салідарнасці і лічыць, што арышт Таццяны Кузінай з’яўляецца яшчэ адной праявай пераследу і ціску на свабоду думкі і свабоду слова ў Беларусі.
Арышт Таццяны стаў нечаканым і шакавальным развіццём рэпрэсіўнай палітыкі беларускіх уладаў, якія распачалі грубы напад на прадстаўнікоў беларускай даследчай і экспертнай супольнасці. Усяго за некалькі дзён да затрымання Таццяны вядомы беларускі палітычны аналітык Арцём Шрайбман быў вымушаны пакінуць краіну з-за пагрозы арышту. Такая ж сітуацыя ў эканаміста Сяргея Чалага, які зараз знаходзіцца ва Украіне. 30 чэрвеня без усялякіх на тое падстаў была затрыманая іншая вядомая беларуская экспертка ў сферы ўнутранай і знешняй палітыкі Беларусі Валерыя Касцюгова, якая ўзначальвае праект «Наша думка».
SYMPA просіць выказваць салідарнасць з Таццянай Кузінай і беларускай экспертнай супольнасцю любым з магчымых спосабаў, напрыклад: