Ад Івана ІІІ да Сталіна. Як фальсіфікавалі гісторыю Беларусі і Украіны? Распавядаем у новым выпуску гістарычнага серыяла «Трызуб і Пагоня»

Выйшаў 18-ы выпуск гістарычнага серыяла «Трызуб і Пагоня» ад кампаніі «Будзьма беларусамі», прысвечанага самым цікавым старонкам супольнай гісторыі Беларусі і Украіны. Таямнічы свет войнаў і інтрыг, кахання і барацьбы за ўладу, смерці і нараджэння дзяржаў адкрывае гледачам тэлевядоўца і спявачка Кацярына Ваданосавай.


Калі гісторыя — навука, то навошта яе фальсіфікаваць? Або... не толькі навука? Гісторыя — яшчэ і «дакумент на ўласнасць» на што-кольвек: зямлю, народ, краіну. Таму палітыкі заўжды цікавяцца ды перапісваюць гісторыю. Роўна так было з гісторыяй Беларусі і Украіны... Але хто, як і калі гэта рабіў?


«Трызуб і Пагоня» — гэта расповед пра 1000 год супольнай гісторыі беларусаў і ўкраінцаў. Войны, інтрыгі, барацьба за ўладу, грошы, каханне, смерць і нараджэнне дзяржаў. Тое, што аб’ядноўвае. Тое, пра што варта ведаць.

Папярэднія выпускі «Трызуба і Пагоні» глядзіце па спасылцы.

Калі вам падабаюцца нашыя відэапраекты і аўтарскія артыкулы, вы можаце падтрымаць рэдакцыю «Будзьмы», набыўшы нам кубачак кавы. Гэта дапаможа нам стварыць больш цікавых відэаролікаў і арыгінальных артыкулаў.

Чытайце яшчэ: 

Як Кастусь Каліноўскі пасля смерці стаў сацыялістам-рэвалюцыянерам?

«Прапаганда "русского мира"». У мінскім транспарце круцяць ролікі пра гісторыю Беларусі — прафесійны гісторык разбірае, што з імі не так