Як Максім Багдановіч пісаў свае вершы? Пра гэта абяцаюць распавесці падчас паэтычнай майстэрні ў музеі паэта

9 сакавіка 2023 года а 19-й гадзіне ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца лекцыя «Паэтычная майстэрня Максіма Багдановіча».

2023.03.09._afisha_imprezy.png


Якія патрабаванні былі ў маладога паэта да сябе? Як ён ставіўся да ўласнай вершатворчасці? Як працаваў і да якіх вышыняў імкнуўся?

На гэтыя і іншыя пытанні паэтычнага майстэрства Максіма Багдановіча паспрабуе адказаць паэт і загадчык музея Міхал Бараноўскі.

Падрабязная інфармацыя на сайце музея ў сацыяльных сетках.

Адрас музея: Мінск, вул. М. Багдановіча, 7а.