• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
31.10.2022 |

Як пазбавіцца негатыву?

Алесь Тодараў на budzma.org разбіраецца з тым, як адмовіцца ад негатыўнага мыслення, навучыцца кантраляваць свае думкі і скіроўваць іх у правільным напрамку.


117.png
Крыніца: flytothesky.ru

Розум — гэта ўяўны сад

У сітуацыі, калі мозг перагружаны негатыўнай інфармацыяй, лепшае, што можна зрабіць — гэта сабрацца і перастаць панікаваць. А яшчэ лепш — працягваць рабіць свае штодзённыя справы.

Кожны дзень мы аказваемся пад ціскам малапрыемнай інфармацыі. Чытаючы самыя розныя інфармацыйныя крыніцы, часам даволі супярэчлівыя, ужо і не ведаеш часам каму верыць і што будзе далей. І гэта не можа не выклікаць пачуцця трывогі. У такой сітуацыі без вялікай на тое патрэбы, лепей не занурацца глыбока ў негатыў, каб гэта потым не вылілася ў праблемы псіхалагічнага характару.

Рэч у тым, што мы самі здольныя выбіраць, што пасеяць у сваёй галаве. Бо наш розум — гэта, як той сад. І ён відавочна загіне, калі ў ім будуць знаходзіцца адно негатыўныя думкі, трывогі і перажыванні. Бо сад з пустазеллем — відовішча даволі сумнае. Нават калі няма сілаў і асаблівага жадання, трэба ўсё адно імкнуцца шукаць хаця б нейкі пазітыў, шчасце і каханне. Каб у тым уяўным садзе было чаму квітнець.

Чытайце яшчэ: Адкуль бяруцца змрочныя думкі і што рабіць, каб іх адагнаць?

Падвышаем самаацэнку

117.jpg
Крыніца: burninghut.ru

Самі таго не заўважаючы мы часта вядзем унутраны дыялог, дзе ўжо пераважае негатыў: «У мяне нічога не атрымаецца», «Я непрыгожы», «Я надта лянівы», «Усё, што я раблю, нікому не патрэбнае і не мае ніякага сэнсу». Думкі падобнага характару моцна ўплываюць на нашае стаўленне да саміх сябе і з’яўляюцца ўрадлівай глебай для негатыву звонку. 

Каб пераадолець такі вобраз мыслення, трэба пазбавіцца таго бязладдзя, што пануе ў галаве. Першае, што варта зрабіць — спарадкаваць думкі. Гэта дапаможа матэрыялізаваць свае жаданні і зрабіць іх рэалістычнымі. Напрыклад, задумайцеся аб тым, чым вы можаце выдзяляцца на фоне іншых, што ў вас ёсць такога незвычайнага. 

Можна нават паспрабаваць такое практыкаванне, каб пазбавіцца ўнутранага негатыву: выпішыце на аркушы паперы ўсе песімістычныя ўстаноўкі, што маеце, і замяніце іх пазітыўнымі. 

Замест «У мяне нічога не атрымаецца» — «Я шмат чаго ўмею, а што не ўмею, то пры жаданні змагу вывучыць і засвоіць». Замест «Я занадта лянівы» — «Я дамогся таго, што ў мяне ёсць, а гэта ўжо нямала». Замест «Я непрыгожы» — «Я падабаюся многім». Замест «Усё не мае сэнсу» — «Гэта патрэбна найперш мне самому». 

Калі рэгулярна рабіць такую «рэвізію» і шукаць у сваёй асобе пазітыў і моцныя бакі, то з часам негатыўныя думкі пачнуць знікаць самі па сабе. А вашая самаацэнка гарантавана падвысіцца. 

Вучымся на сваіх памылках

118.jpeg
Крыніца: www.georgiatimes.info

Само па сабе веданне ўласных памылак, якія былі некалі дапушчаны, не нясе нейкай карысці. Хутчэй нават наадварот — многія людзі могуць гадамі жыць у скрусе, абдумваючы сітуацыі, што перажылі ў мінулым і якім не далі рады.
Але калі паставіцца да прамінулага троху іначай, можна атрымаць з яго нейкі плён. Бо, каб паспяхова рухацца наперад, трэба аналізаваць у тым ліку і свае няўдачы. Разумець, што раней было зроблена няправільна і чаму ўсё атрымалася менавіта так. У такім ключы негатыў варта ўспрымаць найперш як каштоўны жыццёвы досвед, а не як магчымы трыгер для перажыванняў. 

Часцей згадвайце свае тыповыя памылкі і пралікі, але не каб гараваць і бедаваць, а каб болей іх не рабіць. Напрыклад, у вас не атрымліваецца рухацца наперад наўпрост таму, што вы зрабілі памылку недзе на папярэднім этапе? А можа быць, вы прапусцілі нейкі ключавы момант у самым пачатку, і зараз уся складаная канструкцыя, збудаваная вамі, хістаецца менавіта праз гэта? 

Аналізуйце, разважайце і выпраўляйце. Як казаў наш класік Уладзімір Караткевіч, «позна бывае толькі ў труне».

5 рэчаў якія дакладна не варта рабіць:

119.jpg
Крыніца: knigikratko.ru

1. Казаць і думаць пра сябе ў негатыўным ключы. Мы, тое, што мы самі пра сябе думаем. Калі вас нешта не задавальняе — мяняйцеся, паляпшайце сябе і сваё жыццё. Гэта самая простая ісціна.

2. Быць занураным у мінулае. Добра вяртацца да таго, што некалі абылося, зрэдчас, але жыць прамінулым — абсалютна безсэнсоўны занятак. Вы — тут і цяпер. Трэба займацца арганізацыяй свайго цяперашняга жыцця, а не спрабаваць выправіць ранейшыя памылкі.

3. Пераймацца тым, што вы не ў стане кантраляваць і што ад вас ніякім чынам не залежыць.

4. Адмаўляцца ад сваёй мары. Ніхто і ніколі не скажа вам «дзякуй» за тое, што вы вырашылі ахвяраваць сваім жыццём у імя кагосьці. Гаворка, вядома, не пра нейкі гераічны ўчынак у трагічнай сітуацыі, а пра звычайнае жыццё. Скажам, калі хатняя гаспадыня будзе дакараць, што не стала выбітнай акторкай ці спявачнай. Або мужчына наракаць, што не стаў вядомым банкірам. Такія «ахвяры» наўрадці будуць кімсьці заўважаныя і зразумелыя, нават самымі блізкімі. Таму лепей выбіраць сябе.

5. Мець зносіны з людзьмі, якія вас увесь час крытыкуюць і дэматывуюць. Банальна не варта камунікаваць з таксічнымі асобамі, якія не могуць не тое што падтрымаць, але быць хаця б нейтральнымі да вашага жыццёвага выбару.

Алесь Тодараў, budzma.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні

Трагедыя, што адбылася ў вёсцы Хатынь, не павінна быць забытая, як і падобная гісторыя сотняў іншых вёсак Беларусі....

valiancina_shauchenka
Культура

«Сказаць, што я ў роспачы, гэта нічога не сказаць. Быццам бы жыццё абарвалося» Маргарыта Ляўчук мае праблемы з голасам

Канцэрты Маргарыты Ляўчук у Варшаве і Гданьску, прымеркаваныя да Дня Волі, адмяняюцца, але гэтым разам не праз...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Беларусы Швецыі падрыхтавалі аўдыяварыянт кнігі «Цудоўнае падарожжа Пыхыча й Шустрыка па Беларусі і яе гісторыі»

Прэм’ера аўдыёварыянта кнігі адбудзецца 25 сакавіка. Пра гэта паведамілі «Беларусы Швецыі» на сваёй старонцы ў Фэйсбук. ...

valiancina_shauchenka
Замежжа

У Беластоку адкрылася фотавыстава святкаванняў Дня Волі ў розныя гады

Некалькі дзясяткаў фотаздымкаў з розных гадоў і з розных гарадоў Беларусі прадстаўлены ў беластоцкім хабе «Новая...

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    Культура
    «Сказаць, што я ў роспачы, гэта нічога не сказаць. Быццам бы жыццё абарвалося» Маргарыта Ляўчук мае праблемы з голасам
    Грамадства Літаратура
    Беларусы Швецыі падрыхтавалі аўдыяварыянт кнігі «Цудоўнае падарожжа Пыхыча й Шустрыка па Беларусі і яе гісторыі»
    Замежжа
    У Беластоку адкрылася фотавыстава святкаванняў Дня Волі ў розныя гады
    Грамадства Кіно
    Мінкульт адмяніў правядзенне кінафестывалю «Нефільтраванае кіно»
    Краіна
    Вуліца «БНР» замест 60 год СССР, Езавітаўскія чытанні замест Паскевіцкіх і шыльда Язэпу Няцецкаму замест Леніна на вакзале
    Культура
    Аўтарскія дыванкі і прыгожыя габелены прадставяць майстры народных рамёстваў на выставах у Віцебску
    Грамадства
    Святлане Алексіевіч заблакавалі банкаўскі рахунак у Германіі
    Кіно
    Што вядома пра серыял пра Уладзіміра Мулявіна «За паўгадзіны да вясны», трэйлер якога з’явіўся ў сеціве?
    Кіно
    Беларуская анімацыя: Іван Гапіенка і яго фільмы
    Музыка
    У Беласток з першым сольным канцэртам завітаў бард Віктар Шалкевіч
    Мастацтва
    «Я маю бінты, каб апрацаваць гэтыя раны». LAZARET — персанальная выстава Цемры ў Варшаве.
    Грамадства «Музыка»
    Удзельнікам гурта Litesound прысудзілі «хатнюю хімію»
    Грамадства Літаратура
    Словы, якія забіваюць, і словы, якія лечаць. Што можа паэзія ў часы, калі не да вершаў?
    «Разумняты»
    Мінуўшчына і суаснасць. Распавядаем пра беларускія гарады ў новым выпуску відэапраекта для дзяцей «Разумняты»

Афіша

  • 23.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя трэцяга тома трылогіі «Галасы Беларусі» ў Вільні

  • 23.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 23.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 23.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 23.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 23.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 23.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 23.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Абламейка: «У беларусаў па вялікім рахунку няма сяброў на гістарычным полі»
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Пісьменніца Наталка Харытанюк запусціла відэаканал с урокамі ангельскай праз беларускую
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип