Сёлета ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце адчыняюцца шэраг новых спэцыяльнасьцяў. Сярод іх журфакаўскія «Мэнэджмэнт СМІ» і «Літаратурная праца (творчасьць)». На новыя спэцыяльнасьці плянуецца набраць больш за паўсотні чалавек.
Новую спэцыяльнасьць будзе курыраваць Дзьмітры Драздоў, які чытае такія курсы, як «Дзелавая журналістыка» і «Эканамічная інфармацыя ў замежных СМІ». А яе выпускнікі будуць займацца ня толькі журналістыкай, але і арганізоўваць працу рэдакцыі, працаваць над фінансавымі пытаньнямі і палітыкай рэклямы. Тэкст цалкам.