• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
22.12.2022 | Грамадства

Як пры камуністах: у касцёле на Гродзеншчыне патрабуюць зафарбаваць фрэску

Фрэску ўжо зафарбоўвалі ў савецкі час, а пасля падзення СССР яе аднавілі і нанова асвяцілі. Карціна адлюстроўвае «Цуд на Вісле», калі польскае войска здолела спыніць наступленне арміі савецкай Расіі. Зараз беларускія прапагандысты ізноў патрабуюць зафарбаваць фрэску, піша сайт katolik.life.


112.jpg

На галоўным дзяржаўным тэлеканале «Беларусь 1» выпусцілі сюжэт, які ганіць настаяцеля рымска-каталіцкай парафіі ў Солах Смаргонскага раёна ксяндза Леанарда Станкоўскага. У сюжэце выкарыстоўвалі словы некаторых прыхаджан, якія далі пробашчу негатыўную характарыстыку, а самога святара прапагандыстка Ксенія Лебедзева запісвала тайком, без дазволу.

113.jpg

Акрамя атакі на пробашча (як заявіла Лебедзева, «копіі матэрыялаў будуць перададзены ў Апостальскую нунцыятуру і Святы Прэстол»), вядучая абурылася фрэскай у касцёле з выявай Варшаўскай бітвы 1920 года. Карціна была напісана неўзабаве пасля гэтай падзеі, якая адыграла вялікую ролю ў гісторыі Еўропы. Тады Польшча змагла спыніць наступленне арміі савецкай Расіі і дабіцца пералому ў ходзе вайны. Гэта адбылося 15 жніўня, ва ўрачыстасць Успення Прасвятой Багародзіцы.

Некаторыя ўдзельнікі бітвы сцвярджалі, што бачылі ў небе над польскімі акопамі Дзеву Марыю, якая дапамагала абараніцца ад атэістаў-бальшавікоў. Перамога над расійскімі захопнікамі лічыцца цудам, які быў здзейснены праз пасярэдніцтва Божай Маці. Таму фрэска ў гэтым храме не здзіўляе. Намаляваны на карціне і свяшчэннік, які малітвай умацоўвае салдат.

Аднак, на думку работніцы дзяржтэлеканала, карціна «заклікае да распальвання нацыянальнай і рэлігійнай варожасці», а наяўнасць такой фрэскі ў касцёле сведчыць аб тым, што «асобныя служыцелі клапоцяцца не аб выратаванні душы, а аб вяртанні Заходняй Беларусі ў склад Польшчы» (пасля паражэння ў савецка-польскай вайне Масква аддала Варшаве частку заходняй Беларусі і Украіны). На думку Лебедзевай, «Польшчу па-ранейшаму мучаюць фантомныя болі, і яе ўлады сур’ёзна глядзяць на тое, каб захад Беларусі вярнуць у свой склад».

114.png

У савецкі час у храме зафарбавалі гэтую фрэску, а пасля падзення СССР, пры рэстаўрацыі алтарнай часткі, карціну аднавілі і нанова асвяцілі. Але зараз, па словах пробашча, якога запісалі на схаванаую камеру, наконт фрэсак «прыязджалі з райвыканкама, сказалі зафарбаваць». Аднак святар «супраць, таму што яны дабраслаўленыя, асвячоныя, таму хто зараз дакранецца да гэтага? Я, напрыклад, баюся».

115.jpg

Апроч фрэскі з «Цудам на Вісле», храм упрыгожаны выявай абароны Яснагорскага манастыра ў 1655 годзе ад шведаў.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Музыка

Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі

Лявон Вольскі парадаваў сваіх прыхільнікаў шыкоўным падарункам да 105-х угодкаў БНР. Напярэдадні Дня Волі, 24 сакавіка,...

valiancina_shauchenka
Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»

Печаная бульбяная каўбаса. Гатуем «бульбянку» разам з «Будзьма»

Кожны беларус ведае, што такое хатняя каўбаса, яна бывае розная па начыненні і гатаваць яе можна некалькімі спосабамі....

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» кнігу гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца

16 сакавіка суд Добрушскага раёна вызнашыў, што кніга «Адысея капiтана БНР» Анатоля Гатоўчыца — гэта «экстрэмісцкія...

valiancina_shauchenka
Навіны "Будзьма!"

Віншуем з Днём Волі

Дарагія сябры! 105 гадоў таму, 25 сакавіка 1918 года, наш народ засведчыў сваё права гаспадарыць на ўласнай зямлі,...

Апошнія навіны

    Музыка
    Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Печаная бульбяная каўбаса. Гатуем «бульбянку» разам з «Будзьма»
    Грамадства Літаратура
    У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» кнігу гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца
    Навіны "Будзьма!"
    Віншуем з Днём Волі
    Грамадства
    «Свае людзі» ў Батумі. Севярын Квяткоўскі: беларуская самаарганізацыя, якая праявілася ў 20-м годзе, працуе і тут
    Грамадства «Музыка»
    Музыка Алесь Чумакоў выканаў вядомую польскую песню пра Гомель па-беларуску
    Грамадства Гісторыя
    Пойдзем жыва да Касьцюшкі, Рубаць будзем маскалюшкі!
    Культура Гісторыя Літаратура
    Як Купала працаваў «у пекле» - вінакурам на бровары ў Сёмкаве (аўдыё)
    Грамадства
    Гісторык Уладзімір Арлоў аб святкаванні Дня Волі раней і цяпер
    Грамадства Акцыя
    У Беларусі пройдзе сусветная экалагічная акцыя «Гадзіна Зямлі»
    Грамадства Літаратура
    Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» цяпер можна паслухаць
    Забавы Захапленні
    Талерка ў тэхніцы трафарэта. У Мінску праходзяць займальныя майстар-класы
    Грамадства «Музыка»
    Што паслухаць з беларускай музыкі на Дзень Волі
    Кіно
    Прадзюсар фільма пра беларускія пратэсты: «У Мінску страх абсалютна ва ўсіх людзей проста рэзаў вочы»
    Грамадства
    У Кіеве з'явіцца вуліца Уладзіміра Караткевіча

Афіша

  • 25.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Беларускі спектакль «Жнівень» у Варшаве

  • 25.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 25.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 25.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 25.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 25.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 25.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 25.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип