• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
21.05.2022 | Грамадства

Як стаць харызматычным?

Алесь Тодараў разбіраецца на budzma.org з тым, што такое харызма і ці можа быць харызматычным абсалютна кожны чалавек. 


112.jpg

Ёсць людзі, якія валодаюць асаблівым магнетызмам. Яны здольныя прыцягваць, пераконваць і весці навакольных за сабой. Пэўна, кожны з такімі сутыкаўся на сваім жыццёвым шляху. Такіх людзей называюць харызматычнымі. 

Многія лічаць, што харызма — гэта прыродная якасць, якая даецца ад нараджэння. Але гэта не зусім так. Бо па вялікім разунку стаць харызматычным чалавекам можа кожны. Для гэтага неабходна развіць у сабе пэўныя навыкі.

У чым выяўляецца харызма?

— Упэўненасць у сабе

119.jpg

У такіх людзей здаровая самаацэнка без перакосаў у агрэсію і лішнюю саступлівасць. Яны ведаюць, чаго хочуць і як гэтага дабіцца.

— Высокі эмацыйны інтэлект

Гэта значыць, яны ўмеюць кіраваць сваімі эмоцыямі і пры гэтым з разуменнем ставяцца да навакольных. 

— Камунікабельнасць 

Харызматычны чалавек неабавязкова з’яўляецца «душой кампаніі», але сапраўды добра валодае камунікатыўнымі навыкамі і можа лёгка знайсці падыход да суразмоўцы, каб пераканаць яго. 

Як развіць уласную харызму?

Фармаванне харызмы — гэта досыць працяглы і цяжкі працэс, які пабудаваны на індывідуальных асаблівасцях кожнага асобна ўзятага чалавека. Разам з тым ёсць некалькі простых парад, якія абавязкова дапамогуць у гэтай справе. 

Першае з чаго варта пачаць — гэта імкнуцца быць больш пазітыўным і жыццярадасным чалавекам. Людзі не надта сімпатызуюць вечна змрочным і песімістычна настроеным асобам. Нягледзячы на свой сапраўдны эмацыйны стан, варта імкнуцца рабіць ўсё з усмешкай і добрым настроем.

Пастарайцеся быць упэўненым ва ўсiх сваiх учынках. Нават калі недзе ў глыбіні душы вы сумняваецеся, не паказвайце гэтага вонкі. Людзям падабаюцца ўпэўненыя ў сабе асобы, гэта стварае пэўны арэол цвёрдасці, рашучасці і мудрасці.

Не саромейцеся быць настойлівым, але разам з тым не будзьце агрэсіўным чалавекам. Настойлівасць сведчыць аб тым, што чалавек ведае сабе цану, і гэта падабаецца іншым людзям.

Навучыцеся слухаць іншых людзей. Імкніцеся прыслухоўвацца да таго, што менавіта хвалюе чалавека пры размове. Парою гэта можа дапамагчы заваяваць яго давер і сімпатыю. 

Імкніцеся не надта выхваляцца сваімі дасягненнямі і не праяўляйце лішні эгаізм. Нарцысы і эгаісты не вельмі падабаюцца людзям. Лепшы варыянт — быць на ўзроўні «крыху вышэй сярэдняга». Так людзі будуць разумець, што адначасова вы і нібыта «свой», але разам з тым крыху наперадзе іх. 

120.jpeg

Калі вы пачынаеце нейкую справу, то рабіце яе з ўсім магчымым запалам, цалкам аддаючыся ёй. Падобныя праявы будуць натхняць людзей і гарантавана стануць дадатковай матывацыяй.

Імкніцеся быць максімальна адкрытым чалавекам. Многія людзі здольныя распазнаваць хлусню. Лепш прамаўчаць аб чым-небудзь, чым проста тупа хлусіць. Калі ў нечым не разбіраецеся або дакладна не маеце рацыі, лепш не ўступайце ў спрэчкі, каб не падрываць свой аўтарытэт. 

Не будзьце скнарам, бо людзі звычайна не вельмі любяць сквапных. Але гэта не азначае, што варта ставіцца да фінансавых пытанняў абыякава. Навакольныя павінны разумець, што вам не шкада грошай на патрэбныя рэчы, але разам з гэтым, вы не схільныя іх распускаць на неабавязковыя рэчы. 

Гумар часта з’яўляецца складовай часткай харызмы. Своечасова сказаны добры жарт здольны значна павысіць меркаванне аб чалавеку ў кампаніі ў лепшы бок.

З чаго пачаць у развіцці харызмы?

Праяўляйце больш ініцыятывы

115.jpg

Калі вы можаце зрабіць самі — рабіце. Аптымізм і пачуццё ўласнай незаменнасці прыцягваюць і, як правіла, людзі заўсёды ўпэўненыя ў такім чалавеку, імкнуцца быць з ім побач і мець нейкую агульную справу. У цяжкі момант на такіх разлічваюць у першую чаргу. 

Працуйце над сваім вобразам

Навучыцеся лагічна і лаканічна фармуляваць сваі думкі і даносіць іх да іншых людзей. Гэта вельмі важна, бо, калі вы хочаце быць харызматычным, менавіта вы павінны зараджаць людзей сваімі ідэямі. Выкарыстоўвайце міміку, жэстыкуляцыю, выпрацуйце свой арыгінальны тып паводзін. 

Будзьце натуральным

Уся сіла і энергія павінна ісці знутры, быць сапраўднай, а не выдуманай. Шчырасць і душэўнасць высока цэніцца асабліва ў моцных асобах, бо менавіта добразычлівасць і адкрытасць адрознівае іх ад упартых і самаўпэўненых зануд. 

І самае галоўнае — заўсёды заставайцеся самім сабой!

Алесь Тодараў, budzma.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура Беларуская мова

Павел Севярынец за кратамі стварыў віктарыну на 330 пытанняў

Павел Севярынец стварыў хрысціянскую віктарыну. Павел складаў віктарыну каля двух год, седзячы на Валадарцы, у Магілёве...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Як адвесці вайну ад Беларусі?

Нягледзячы на тое, што на тэрыторыі нашай краіны не адбываюцца ваенныя дзеянні, Беларусь, можна сказаць, апынулася...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Прайшоў год пасля затрымання эксперткі Таццяны Кузінай. Сутнасць абвінавачванняў дагэтуль невядомая

Сёння год, як у турме знаходзіцца палітолаг, даследчыца, адна з заснавальніц праекта SYMPA (Школа маладых менеджараў...

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства

Цэнтр новых ідэй аб’яўляе набор на курс Belarus Urban Fellowship

Цэнтр новых ідэй аб’яўляе набор на Belarus Urban Fellowship 2022 Што такое Belarus Urban Fellowship? Гэта курс анлайн-навучання...

Апошнія навіны

    Культура Беларуская мова
    Павел Севярынец за кратамі стварыў віктарыну на 330 пытанняў
    Грамадства
    Як адвесці вайну ад Беларусі?
    Грамадства
    Прайшоў год пасля затрымання эксперткі Таццяны Кузінай. Сутнасць абвінавачванняў дагэтуль невядомая
    Культура Грамадства
    Цэнтр новых ідэй аб’яўляе набор на курс Belarus Urban Fellowship
    Грамадства Гісторыя
    У Крэўскім замку знайшлі тунэль XIV стагоддзя. Чым карысная гэтая знаходка?
    Грамадства Вандруем разам
    Мар­шрут па Ку­па­ла­вым краі
    Грамадства
    Актывістка Бондарава зноў вядзе вайну з кнігамі. На гэты раз — у краме «Green»
    Культура Грамадства Музыка Беларусы свету
    «Всё, что было, разделилось на до и после». Гурт «Би-2» выпусціў антываенны кліп на песню «Калыханка»
    Культура Літаратура Беларуская мова
    Бог беларускай паэзіі, які абудзіў краіну. Андрэй Хадановіч выпусціў новае відэа, прысвечанае Янку Купалу
    Спорт
    Галоўныя фаварыты Кубка Беларусі пацвердзілі свой статус
    Грамадства Гісторыя
    20 страчаных помнікаў архітэктуры Беларусі (з ілюстрацыямі!)
    Грамадства
    Звольнілі дырэктара бібліятэкі Акадэміі навук Аляксандра Грушу
    Навіны "Будзьма!" Гісторыя
    Як і чаму ўзніклі першыя дзяржавы беларусаў. 11-ы выпуск «Гісторыі за 5 хвілін»
    Культура Грамадства
    Паміж судом і «Славянскім базарам»: куды і навошта коціцца афіцыйная культура
    Культура Літаратура
    «Вялікае наша гора»

Афіша

  • 29.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя Уладзімера Арлова «Стагоддзе змагання. Ад Агінскага да Багушэвіча» ў Варшаве

  • 29.06 — 24.07Выстава Марка Шагала ў Варшаве
  • 29.06 — 30.06Творы Руфіны Базловай на выставе «The Medium is the Message: Flags and Banners» у ЗША
  • 29.06 — 30.07Выстава «Янка Купала і Якуб Колас. Досціпы ад класікаў» у Мінску
  • 29.06 — 30.06Выстава маляванак па матывах твораў Марка Шагала ў Мінску
  • 29.06 — 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 29.06 — 30.06Выстава разьбяра па дрэве Барыса Васількова ў Гомелі
  • 29.06 — 10.08Спаборніцтва па спартыўным арыентаванні Street-O ў Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Дзейнічай як ЕГУ»: студэнтка ЕГУ абвесціла сухую галадоўку ля ўваходу ва ўніверсітэт
    • «Беларускі пісьменнік Васіль Быкаў уварваўся ва Украіну ў складзе расійскага войска?..» Адкрыты ліст Уладзіміра Някляева міністру адукацыі і навукі Украіны
    • Усё можна перажыць, калі падабраць правільную песню: ТОП-5 беларускіх трэкаў ад Сяргея Башлыкевіча
    • Здзек з Васіля Быкава
    • Актывістка Бондарава зноў вядзе вайну з кнігамі. На гэты раз — у краме «Green»
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM