• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
05.01.2018 | Грамадства

Як у 2017-м архітэктурную спадчыну абаранялі

У аглядах падзей 2017-га троху ў цені засталася сфера аховы гісторыка-культурнай спадчыны. Нават асвятляючы абарону Курапатаў, найбольш казалі пра дзікі капіталізм па-беларуску і грамадскі супраціў, чым пра сам мемарыял як месца памяці. Паспрабуем запоўніць прабел.

Пасляваенная забудова Мінска

На пачатку года група жыхароў чарговым разам выступіла супраць праекта зносу будынкаў у пасёлку Мінскага трактарнага завода, які прыхільнікі ласкава завуць «Трактарагорадам». Паўгода ішлі экскурсіі, грамадскія абмеркаванні, збіраліся подпісы, друкаваліся артыкулы ў СМІ.

Міністэрства культуры было салідарнае з грамадскімі актывістамі ў неабходнасці захавання цэльнасці архітэктурнага ансамблю, але іншыя дзяржаўныя ведамствы да яго не прыслухаліся. Улетку частку Трактарагорада ўсё ж зруйнавалі, хаця, па чутках, інвестар для забудовы пляцоўкі дасюль не знойдзены.

Паралельна змаганню за Трактарагорад ідзе падрыхтоўка ўнясення ў Спіс сусветнай спадчыны UNESCO архітэктуры праспекта Незалежнасці. У складзе міжнароднай намінацыі, што ўлучае пасляваенную забудову Мінска, Берліна, Кіева і Масквы наш праспект зойме цэнтральнае месца як найбольш завершаны ансамбль.

Падавалася б, Трактарагорад не менш каштоўны за праспект Незалежнасці ці Асмалоўку, якую пакуль ўдалася адстаяць. Прынамсі, жыхары і актывісты зрабілі ўсё, што маглі. Але ў Асмалоўкі больш паспяховая гісторыя: канчатковае рашэнне пакуль не прынятае, але выглядае на тое, што будынкі ўсё ж застануцца.

Кастрычніцкая плошча

Напрыканцы снежня стала вядома, што на месцы знесенага ў 2014 годзе музея Вялікай Айчыннай вайны плануюць пабудаваць бізнес-цэнтр. Будаўніцтвам зоймецца кампанія «Белінета-Роба», якая ўваходзіць у «Дана-Холдынгс». Новы будынак размесціцца паміж Палацам прафсаюзаў і офісам кампаніі velcom. Але эскізы праекта, прадастаўленыя забудоўшчыкам, выклікалі шырокі рэзананс у грамадстве.

Літаральна перад Новым годам, 28 снежня, была створаная інтэрнэт-петыцыя супраць будаўніцтва бізнес-цэнтра на Кастрычніцкай плошчы. «Не дапусцім узвядзення вельмі пасрэднага, несучаснага, залішне эклектычнага, недарэчнага і дысануючага з навакольнай забудовай будынка бізнес-цэнтра ў самым цэнтры Мінска», —заклікаюць аўтары петыцыі. Цяпер пад ёй больш за 2700 подпісаў.

Абарона Курапатаў

У лютым-сакавіку прагрымела паспяховая абарона ахоўнай зоны вакол Курапатаў ад незаконнай забудовы. Потым, акрамя традыцыйных Дзядоў, на тэрыторыі мемарыяла прайшла Ноч расстраляных паэтаў. Карыстаюцца папулярнасцю экскурсіі па ўрочышчы. Пасля праўладнага суботніка ў Курапатах 25 сакавіка з’явілася кволая надзея, што мемарыял стане месцам памяці для ўсіх беларусаў, а не толькі для «нячэсных». Час пакажа.

Пісьменнік, галоўны рэдактар газеты «Культура» і грамадскі дзеяч Ілля Сін (Свірын) называе рост грамадскай актыўнасці найвялікшай пазітыўнай тэндэнцыяй году.

«У Курапатах і Асмалоўцы зусім невялікія групы актывістаў паўплывалі на лёс аб’ектаў. Шэраг падобных ініцыятыў дзейнічае па ўсёй краіне. Напрыклад, сядзіба ў Грушаўцы Ляхавіцкага раёна, да якой невялікая арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана змагла прыцягнуць вялікую грамадскую ўвагу. Наладжанае супрацоўніцтва з мясцовымі ўладамі, якія атрымалі грант Еўразвяза на рэстаўрацыйныя работы. Працягвалася фінансаванне рэстаўрацыі Наваградскага і Крэўскага замкаў, хоць і ў недастатковым памеры. Але гэта лепш, чым нічога».

Надзвычайныя здарэнні ў культавых будынках

У чэрвені праз непаладкі з электраправодкай згарэў 300-гадовы драўляны касцёл у Клюшчанах (Астравецкі раён). У снежні гарэў храм у вёсцы Рэчкі Вілейскага раёна. Агонь пашкодзіў дах і перакрыцці. Таксама ў снежні абрынуўся мур касцёла езуітаў у Мсціславе, нягледзячы на шматлікія спробы грамадскіх актывістаў уратаваць будынак. Касцёл стаіць, але будзе разбурацца хутчэй і хутчэй, калі не распачнуцца кансервацыйныя мерапрыемствы.

Ілля Сін лічыць, што калі прычыны пажараў — надзвычайныя здарэнні, то мсціслаўскі выпадак — следства бяздзеяння мясцовай улады: «У Беларусі вельмі шмат такіх праблемных і адначасова вельмі каштоўных помнікаў спадчыны, дзе не праводзіцца ні кансервацыйных, ні супрацьаварыйных работ. Зразумела, калі за аб’ектам ніхто не сочыць, ён паступова разбураецца і рана ці позна нешта там абрынецца.

У Мсціславе касцёл знаходзіцца ў цэнтры горада, не на ўскрайку ці недзе ў глухой вёсцы. Каля яго ўвесь час ходзяць людзі, тыя ж прадстаўнікі мясцовай адміністрацыі. Можна было лёгка заўважыць, што адбываецца з касцёлам і зрабіць нейкія захады па яго ратаванні. Нават у адсутнасць сродкаў можна было прыцягнуць валанцёрскую дапамогу для супрацьаварыйных мер. Для такіх выпадкаў Міністэрства культуры прапануе самыя простыя рашэнні: калі дах правальваецца, закрыць яго рубероідам… Ну і кшталту таго».

***
Амаль год таму ў Беларусі быў прыняты новы Кодэкс аб культуры. Але, на думку Іллі Сіна, ён, на жаль, не прынёс значных зменаў у заканадаўчую базу, што датычыцца помнікаў архітэктуры. «Ужо даўно Міністэрства культуры прапануе стварыць дзяржаўную інспекцыю па ахове гісторыка-культурнай спадчыны (на ўзор прыродаахоўнай), незалежную ад мясцовай улады, цэнтралізаваную. Такая інспекцыя забяспечвала б кантроль за выкананнем ахоўнага заканадаўства. А пакуль ёсць як ёсць», — падсумоўвае Ілля Сін.
Алена Ляшкевіч, Новы Час

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Як у Нарвегіі правіла каралева Элізіф, альбо дачка Яраслава Мудрага Лізавета Яраслаўна

Дачок Яраслава Мудрага ў краінах, дзе яны былі каралевамі, шануюць. Ім прысвячаюць творы. Аднак ні Анастасія, ні Ганна...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Культура за кратамі. Хроніка рэпрэсій у дачыненні да дзеячаў культуры за апошні тыдзень

На мінулым тыдні пачаўся суд над Эдуардам Бабарыкам, віцебскаму арт-менеджару і музыку Уладзіміру Булаўскаму прызначылі...

valiancina_shauchenka
Каляндар

Каляндар з 29 траўня па 4 чэрвеня. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем Вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца....

valiancina_shauchenka
Кіно

«Я дакладна не буду здымаць у Расіі сёння і ў агляднай будучыні». Рэжысёр Яўген Лыткін — пра сваё жыццё ў Польшчы і здымкі для Netflix на суседняй вуліцы

Яўген Лыткін — беларус, які зняў трылер «Забароненая група», што здымаўся яшчэ да поўнамаштабнай агрэсіі Расіі супраць...

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Як у Нарвегіі правіла каралева Элізіф, альбо дачка Яраслава Мудрага Лізавета Яраслаўна
    Грамадства
    Культура за кратамі. Хроніка рэпрэсій у дачыненні да дзеячаў культуры за апошні тыдзень
    Каляндар
    Каляндар з 29 траўня па 4 чэрвеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Кіно
    «Я дакладна не буду здымаць у Расіі сёння і ў агляднай будучыні». Рэжысёр Яўген Лыткін — пра сваё жыццё ў Польшчы і здымкі для Netflix на суседняй вуліцы
    Музыка
    Выйшаў новы альбом гурта Botanic Project «Музыка сфер»
    Грамадства Гісторыя
    Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    Адукацыя
    Больш чым проста мова. Захаванне беларускіх школ на Падляшшы можа стаць досведам для рэформы адукацыі ў Беларусі
    Грамадства
    No Fate! Перарабіць мінулае, каб змяніць будучыню?
    Гісторыя Кіно
    Беларуская батлейка: сціплае абаянне векавога мастацтва
    Культура
    Культура беларускай дудкі атрымае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці
    Мастацтва
    Выстаўка «Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення — сядзіба» працуе ў НММ
    Грамадства Літаратура
    Сабіна Брыло пра магчымасць паэзіі ў часы катастрофаў. Новы выпуск падкаста «Адкуль бяруцца кнігі»
    Грамадства
    Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
    Гісторыя Асоба
    Генрык Дмахоўскі: скульптар двух кантынэнтаў, тройчы паўстанец
    Грамадства Музыка
    Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand

Афіша

  • 30.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: «Беларускае мастацтва ды культура ў часы несвабоды»: дыскусія ў Празе

  • 30.05 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 30.05 — 31.05Адкрыццё выставы памяці Ларысы Геніюш у Празе
  • 30.05 — 31.05Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Таро» у Гданьску
  • 30.05 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 30.05Выстава Яўгена Шадко і Сяргея Грыневіча «ДЫЯЛОГІ» ў Вільні
  • 30.05 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 30.05 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Тэст: Пазнай гістарычны будынак па фотаздымку
    • Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    • Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    • Гайд па беларускім Кракаве: пляцоўкі, ініцыятывы, падтрымка
    • Стэфан Баторый. Уладар, які асадзіў Івана Грознага
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип