• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
15.03.2021 | Гісторыя

Як у Мінску ўшанавалі памяць аўтара гімна «Магутны Божа»

12 сакавіка ў Мінску ў культурніцкай прасторы «Вір» прайшоў арганізаваны Згуртаваннем беларусаў свету «Бацькаўшчына» вечар, прысвечаны ўганараванню памяці слыннага беларускага кампізітара, аўтара гімну «Магутны Божа» Міколы Равенскага (5 снежня 1886 — 9 сакавіка 1953).

3a8dd2b75954d17a94eee1762a54d3f2.jpg

Гімн «Магутны Божа» сёлета стаў адным з самых часта выконваемых і папулярных беларускіх музычных твораў. На ўсплёск цікаўнасці да творчасці кампазітара вядомыя даследчыкі гісторыі беларускай эміграцыі Наталля Гардзіенка і Лявон Юрэвіч зрэагавалі тым, што пры канцы мінулага году выступілі ініцыятарам выдадання біяграфічнай кнігі «Мікола Равенскі» (укладальнік — Лявон Юрэвіч), якая акрамя ўспамінаў людзей, якія блізка ведалі кампазітара, утрымлівае таксама і нотны запіс гімну.

3b5c7ee96405da0d43aaab3ead9fbfa5.jpg

Наталля Гардзіенка

На пачатку імпрэзы даследчыца беларускай эміграцыі, навуковая рэдактарка кнігі «Мікола Равенскі» Наталля Гардзіенка выступіла з дакладам аб жыцці і творчасці Міколы Равенскага, з якога прысутныя маглі даведацца або ўзнавіць у памяці асноўныя падзеі біяграфіі кампазітара, атрымаць уяўленне пра ягоныя выключныя чалавечыя якасці, характар і тую напраўду вялізную ролю, якую адыгрывала музыка, асабліва народная, у ягоным жыцці. Асаблівы акцэнт дакладу быў зроблены формы ўганаравання і захавання памяці пра кампазітара.

d9da54028e3813fdc324ab9ac3f5596a.jpg

Зміцер Санько

Выдавец Зміцер Санько, які не адзін год супрацоўнічае з калектывам даследчыкаў беларускай музыкі «Беларуская капэла» і займаецца выданнем поўнага збору твораў Міколы Равенскага, апавёў пра цяжкасці, з якімі давялося сутыкнуцца падчас падрыхтоўкі да выдання ягонай спадчыны. Напрыклад, пра тое, што праз пажар з усёй створанай аўтарам гімну «Магутны Божа» музыкі захавалася блізу 8%, але затое грунтоўнае даследаванне беларускіх народных песень існуе ажно ў шасці версіях.

f9aba470eb72c40f2e0a144b2b8d078b.jpg

Ганна Севярынец

Ганна Севярынец, аўтарка прадмовы да кнігі «Мікола Равенскі», падзялілася сваімі назіраннямі аб паўстанні маштабнага запыту на беларушчыну ў маладых людзей, якія сёння менавіта там шукаюць надзею, апірышча і план дзеянняў, а таксама дадала, што гэты працэс успыхнуў не толькі ў шматлікіх асяродках Беларусі, ад дваравых супольнасцяў да мясцовых аддзяленняў сусветных карпарацый, але і ў беларускай дыяспары таксама. Пасля таго, як яна падкрэсліла, што любое, нават самае малое зерне, кінутае ў беларускую справу, не сёння дык заўтра прарастае і дае ўмалот, Наталля Гардзіенка ўручыла ёй узнагароду Беларускага Інстытута Навукі і Мастацтва за спрыянне папулярызацыі спадчыны беларускай эміграцыі.

e5f7748f8b5de9496583c6cce97f13bc.jpg

Пры канцы імпрэзы Андрусь Такінданг з Ігарам Асідчанкам праспявалі дуэтам песні з рэпертуару гурта «Рэха», якія карысталіся ў гэтым сезоне найбольшай папулярнасцю падчас вулічных канцэртаў.

8c91cf6ea05a0483b17206415ae00b6d.jpg

Падчас імпрэзы была прэзентавана наступная кніга з «гімнавай» серыі — «Макар Краўцоў (Касцевіч)», прысвечаная аўтару гімна «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» (укладальнік — Лявон Юрэвіч, навуковая рэдактура — Ната). Гэта першая спроба стварэння біяграфіі гэтага творцы, надзвычай захапляльнай праз тое, што апошні, як выявілася, меў не абы-якія схільнасці да авантураў.

Інфармацыйны цэнтр МГА «ЗБС «Бацькаўшчына»

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

«Застаецца толькі спадзявацца, што мы ўсе яшчэ зайграем разам». Музыка Аляксандр Казакевіч пра вымушаны пераезд і пра тое, як граць адначасова ў чатырох гуртах

Аляксандр «Роб» Казакевіч — вядомы маладзечанскі рок-музыка, прызнаны палітвязнем. На піку ўласнай металёвай кар’еры...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Сёння — Дзень памяці ахвяр Халакосту. Гісторыя Магілёўскага гета

27 студзеня — Міжнародны дзень памяці ахвяраў Халакосту. У Магілёве гета праіснавала з 13 жніўня 1941-га па 1943 год....

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Стаў вядомы шорт-ліст літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес»

Журы штогадовай літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес» абвясціла кароткі спіс намінантаў на званне лаўрэата за найлепшую...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Суд над эксперткай Таццянай Кузінай пачнецца 6 лютага

Пра гэта паведамляюць праваабаронцы. Палітолаг, даследчыца, адна з заснавальніц праекта SYMPA (Школа маладых...

Апошнія навіны

    Грамадства Музыка
    «Застаецца толькі спадзявацца, што мы ўсе яшчэ зайграем разам». Музыка Аляксандр Казакевіч пра вымушаны пераезд і пра тое, як граць адначасова ў чатырох гуртах
    Грамадства Гісторыя
    Сёння — Дзень памяці ахвяр Халакосту. Гісторыя Магілёўскага гета
    Грамадства Літаратура
    Стаў вядомы шорт-ліст літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес»
    Грамадства
    Суд над эксперткай Таццянай Кузінай пачнецца 6 лютага
    Грамадства «Музыка»
    Гурт NaviBand выпусціў новы сінгл з украінскай спявачкай Tayanna. Паслухайце, як нашы мовы гучаць разам
    Грамадства «Музыка»
    Топ-5 песень Міхала Анемпадыстава
    Грамадства
    Шыльды «ахоўваецца дзяржавай» сталі мемам. Як бабруйцы жывуць і працуюць у гістарычных камяніцах
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў 28-29 студзеня
    Літаратура
    «Зекамерон» Максіма Знака выдадуць па-англійску
    Грамадства Літаратура
    «Літургія часу». У Лондане выходзіць новая кніга вершаў Алеся Дуброўскага-Сарочанкава
    Грамадства
    У турме Алесь Пушкін збіраецца намаляваць партрэты Маслюка і Тарашкевіча
    Грамадства
    «Астраномія. Сузор’і». Хутка з’явяцца яшчэ тры маркі з беларускімі назвамі сузор’яў
    Грамадства Літаратура
    Павел Баркоўскі: «Pradmova» можа пашырыць геаграфію, фэст будзе грунтавацца на якасці, а не на палітычнай кан’юнктуры
    Грамадства Музыка
    Лявон Вольскі: Прадаць гітару ды ўладкавацца грузчыкам у гіпермаркет – калі дазволяць
    Грамадства «Музыка»
    Здрада дзяржаве. Музыку Яўгену Глушкову прысудзілі 9 год калоніі за фота аэрадрома ў Зябраўцы

Афіша

  • 28.01 — 26.01

    Гісторыя Гальшкі з Астрога: гістарычная лекцыя ў Вільні

  • 28.01 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 28.01 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 28.01 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 28.01 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 28.01 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 28.01 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 28.01 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Лідар «Океана Ельзи» Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд за сваю песню ў Мінску
    • Штодзённасць паўстанцаў’1863. Смерць, зброя, алкаголь і адсутнасць сну
    • Песні, прысвечаныя паўстанню 1863–1864 гадоў
    • Мікалай Пачкаеў: «Беларуская лацінка далёкая ад польскай, а гістарычнай сувязі сучаснага кірылічнага алфавіту з тэкстамі старабеларускай мовы няма»
    • Студзеньскае паўстанне: як пачалося і чаму згасла
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип