Якія прозвішчы мела шляхта?

29.07.2022 Гісторыя

Лічыцца, што большасць мясцовых прозвішчаў на «іч» ды «скі» — шляхецкія. Купцэвічы, Янушкевічы, Бераговічы, Міхайлоўскія ды Вернікоўскія — шляхта. Людзі, якія мелі прыватныя гербы і памяталі гісторыю сваіх продкаў, распавядае «Маёнтак Падароск».


296016528_423197596512905_3994304886503500937_n.jpg

У сваю чаргу прозвішчы Заяц, Грыб ці Мамонька — сялянскія. Гэта мянушкі, якія пераўтварыліся ў прозвішчы на познім этапе. Можа падацца дзіўным: прозвішчаў на «іч» ды «скі» вельмі шмат. Няўжо ўсе гэтыя людзі — шляхта?..

Так-так. У адрозненні ад Масковіі, у нас дваранства складала да 12% насельніцтва. І гэта не былі нейкія «звышлюдзі». Наўпрост асабіста свабодныя, якія мелі права на зброю і майно. У якасці бонуса — яшчэ і адукаваныя.

Урывак з кнігі «Дзікае паляванне Караля Стаха» Уладзіміра Караткевіча:

«Тут амаль што не было чыстых позіркаў, але затое якія былі прозвішчы! Мне ўсё здавалася, што я сяджу ў архівах і чытаю старажытныя акты якога-небудзь Пінскага копнага суда.

— Пан Сава Матфеевіч Стахоўскі з сынамі, — агалошваў лёкай.

— Пані Агата Юр’еўна Фалендыш-Хобалева з мужам і сябрам дома.

— Пан Якуб Барбарэ-Гарабурда.

— Пан Мацей Мустафавіч Асановіч.

— Пані Ганна Аўрамовіч-Басяцкая з дачкою.

А Берман стаяў за маёй спіною і адпускаў заўвагі. Ён упершыню за гэтыя дні спадабаўся мне, столькі злосці было ў яго выказваннях, такімі палючымі вачыма сустракаў ён кожнага новага госця, і асабліва маладых».