• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
04.10.2018 | Афіша Мастацтва

Японская восень у Беларусі: праграма культурніцкіх падзей

У рамках фестывалю японскай культуры «Японская восень у Беларусі – 2018» з 21 верасня па 25 лістапада 2018 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь праходзіць выстава Японскага Фонду «Фотавобразы і матэрыялы: японская графіка 1970-х гадоў».

japan

На працягу 8 тыдняў Пасольства Японіі ў Рэспубліцы Беларусь і Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь будуць праводзіць розныя культурныя мерапрыемствы ў рамках выставы.

Месца правядзення: Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Уваход: па білетах у музей.

Гасцей чакае наступная праграма:

06.10 (субота) – 14:00 і 15:00 – інтэрактыўны праект «Да мары – на крылах жураўля»  

Удзельнікі праекта змогуць больш даведацца пра мастацтва арыгамі і самастойна зрабіць жураўліка з паперы. Майстар-клас па арыгамі пройдзе за два сеансы. Для ўдзелу ў праекце неабходны папярэдні запіс па тэлефоне: 327-71-63!

06.10 (субота) – 17:00 – канцэрт японскай бамбукавай флейты сякухаці  

На канцэрце выступіць майстар ігры на японскай бамбукавай флейце сякухаці Кацура Крэа Сьён. Яна выканае некалькі аўтарскіх песень, а таксама кампазіцыі для класічнай флейты і японскай бамбукавай флейты сякухаці.

13.10 (субота) – 16:00 – майстар-клас «Суміэ – жывапіс тушшу»

Майстар-клас правядзе мастак, выкладчык жывапісу суміэ цэнтра японскай культуры «Хагакурэ» Рыма Карачан. Удзельнікі пазнаёмяцца з асаблівасцямі і асноўнымі прынцыпамі суміэ, асвояць базавыя прыёмы малявання ў гэтым жанры і паспрабуюць стварыць уласныя творы.

20.10 (субота) – 11:00–14:00 – фестываль традыцыйнай японскай гульні

На фестывалі ўсе жадаючыя змогуць акунуцца ў свет японскіх гульняў ханэцукі і фукувараі. Таксама ўдзельнікі выканаюць японскую песню пра восень, вывучаць традыцыйны японскі танец і зробяць жураўліка з паперы. Прыемным дапаўненнем стане тэматычная фотазона ў японскім стылі.

20.10 (субота) – 16:00 – лекцыя «Мідзукі Сігэру. Гісторыя жыцця мастака ў карцінках»

Лекцыю пра Мідзукі Сігэру, вядомага мастака, фалькларыста, стваральніка жанру мангі аб звышнатуральных істотах японскай міфалогіі – ёкаях, прачытае вядомая перакладчыца японскай літаратуры Кацярына Рабава (г. Санкт-Пецярбург).

27.10 (субота) – 16:00 – майстар-клас «Арыгамі – мастацтва мадэлявання з паперы»

Майстар-клас правядзе майстар арыгамі і паперапластыкі цэнтра японскай культуры «Хагакурэ» Ірына Іоўлева. Удзельнікі пазнаёмяцца з гісторыяй арыгамі, асвояць тэхніку і асноўныя прыёмы мадэлявання з паперы і паспрабуюць стварыць уласныя фігуркі.

03.11 (субота) –16:00 – лекцыя пра станаўленне традыцыйнага японскага арнаменту

Лекцыю прачытае старшы выкладчык кафедры мовазнаўства і краіназнаўства Усходу факультэта міжнародных адносін БДУ Анатоль Ерышаў. Мастацтвазнаўца раскажа пра эвалюцыю геаметрычнага арнаменту ў эпохі Дзёман, Кофун і Яёй і запазычанні яго элементаў з культур сумежных краін.

10.11 (субота) – 16:00 – лекцыя пра выкарыстанне традыцыйнага арнаменту ў сучасным японскім дізайне

У дапаўненне да лекцыі пра станаўленне японскага арнаменту Анатоль Ерышаў раскажа пра ўжыванне арнаменту вагара ў японскай архітэктуры, сучасным дызайне і фэшн-індустрыі.

18.11 (нядзеля) – 16:00 – лекцыя і дэманстрацыя ікебаны

Лекцыю прачытае японскі майстар школы ікебаны «Ікэноба» Мідоры Ямада. У праграме лекцыі: гісторыя ікебаны, сувязь з іншымі відамі японскага традыцыйнага мастацтва, роля ікебаны ў жыцці сучасных японцаў. Падчас лекцыі майстар прадэманструе, як правільна складаць кампазіцыі ікебаны.

Запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел у мерапрыемствах фестывалю!

Паводле прэс-рэлізу

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Каляндар

Каляндар з 29 траўня па 4 чэрвеня. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем Вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца....

valiancina_shauchenka
Кіно

«Я дакладна не буду здымаць у Расіі сёння і ў агляднай будучыні». Рэжысёр Яўген Лыткін — пра сваё жыццё ў Польшчы і здымкі для Netflix на суседняй вуліцы

Яўген Лыткін — беларус, які зняў трылер «Забароненая група», што здымаўся яшчэ да поўнамаштабнай агрэсіі Расіі супраць...

valiancina_shauchenka
Музыка

Выйшаў новы альбом гурта Botanic Project «Музыка сфер»

Гурт Botanic Project выдаў новы альбом пад назвай «Музыка сфер», анансуюць музыкі ў сваіх сацсетках. Новая праца...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі

Савецкая гістарычная школа спарадзіла ўстойлівы вобраз: сялянскае саслоўе да 1917 года толькі і рабіла, што пакутавала,...

Апошнія навіны

    Каляндар
    Каляндар з 29 траўня па 4 чэрвеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Кіно
    «Я дакладна не буду здымаць у Расіі сёння і ў агляднай будучыні». Рэжысёр Яўген Лыткін — пра сваё жыццё ў Польшчы і здымкі для Netflix на суседняй вуліцы
    Музыка
    Выйшаў новы альбом гурта Botanic Project «Музыка сфер»
    Грамадства Гісторыя
    Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    Адукацыя
    Больш чым проста мова. Захаванне беларускіх школ на Падляшшы можа стаць досведам для рэформы адукацыі ў Беларусі
    Гісторыя Кіно
    Беларуская батлейка: сціплае абаянне векавога мастацтва
    Культура
    Культура беларускай дудкі атрымае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці
    Мастацтва
    Выстаўка «Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення — сядзіба» працуе ў НММ
    Грамадства Літаратура
    Сабіна Брыло пра магчымасць паэзіі ў часы катастрофаў. Новы выпуск падкаста «Адкуль бяруцца кнігі»
    Грамадства
    Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
    Гісторыя Асоба
    Генрык Дмахоўскі: скульптар двух кантынэнтаў, тройчы паўстанец
    Грамадства Музыка
    Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    Грамадства Асоба
    Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 27-28 траўня
    Грамадства Літаратура
    Паўдзельнічай ў конкурсе ад выдавецтва «Тэхналогія» і атрымай кнігу «На што хварэў Скарына» бясплатна

Афіша

  • 29.05

    Анлайн-лекцыя «Таемнае жыццё метафар: як яны фармуюць вашу рэальнасць і як вы можаце іх змяніць»

  • 29.05 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 29.05 — 31.05Адкрыццё выставы памяці Ларысы Геніюш у Празе
  • 29.05 — 31.05Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Таро» у Гданьску
  • 29.05 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 29.05 — 30.05Выстава Яўгена Шадко і Сяргея Грыневіча «ДЫЯЛОГІ» ў Вільні
  • 29.05 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 29.05 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Чаму варта шанаваць Каліноўскага? Разбураем міфы, створаныя прапагандай
    • Тэст: Пазнай гістарычны будынак па фотаздымку
    • Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    • Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    • Стэфан Баторый. Уладар, які асадзіў Івана Грознага
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип