ЕГУ запрашае студэнтаў старэйшых курсаў на «Дзень магістра» ў Мінску – 9 чэрвеня

31.05.2018 Адукацыя
«Дзень магістра» — акадэмічнае мерапрыемства для студэнтаў старэйшых курсаў універсітэтаў, асоб з вышэйшай адукацыяй і ўсіх зацікаўленых у атрыманні магістарскай адукацыі.
2016_05_24_EHU_Students_©Mindaugas Mikulenas-64
На мерапрыемстве вы зможаце пазнаёміцца ​​як з магістарскімі праграмамі ЕГУ, іх выкладчыкамі і асаблівасцямі навучальных планаў, так і з навуковымі і прафесійнымі перспектывамі, якія адкрываюцца перад будучымі магістрантамі.
«Дзень магістра» з ЕГУ адбудзецца 9 чэрвеня ў Мінску ў клубе Imaguru па адрасе вул. Фабрыцыуса, 4. Рэгістрацыя ўдзельнікаў адбываецца па спасылцы.
Праграма «Дня магістра» з ЕГУ пройдзе з 12 да 16 гадзін і ўключае прэзентацыі даследаванняў, а таксама сустрэчы з выкладчыкамі і супрацоўнікамі адміністрацыі, якія падрабязна раскажуць аб прыёмнай кампаніі на магістарскія праграмы.
Па ўсіх пытаннях, калі ласка, звяртайцеся па тэл. +370 5 2639650, эл. пошце recruitment@ehu.lt ці ў Skype: QuestionEHU.
Паводле арганізатараў