• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
24.04.2018 | Разам да справы!

Юры Стукалаў: “Горад трэба перадаць на аўтсорсінг крэатыўным жыхарам”

Многія сучасныя гарады для вырашэння мясцовых праблем выкарыстоўваюць канцэпцыю крэатыўнай урбаністыкі. Гэты метад грунтуецца на самым важным рэсурсе — жыхарах як крыніцы творчасці. Ці можам мы выкарыстоўваць гэты патэнцыял у беларускіх гарадах для стварэння высакаякаснага асяроддзя? Як гэта рабіць? Якія змены патрэбныя, каб бюракратычныя перашкоды не прыгняталі ініцыятывы людзей?

Пра гэта budzma.by пагутарыла з Юрыем Стукалавым, кіраўніком грамадскай арганізацыі “Цэнтр гарадскіх ініцыятыў”, заснаванай у Магілёве ў 2013 годзе. Цэнтр аб’ядноўвае актывістаў, журналістаў, бізнесменаў, мастакоў, якія прасоўваюць культурныя ўрбаністычныя праекты і вучаць гэтаму іншых.

Самакіраванне, паркі, пешаходы — маркеры сучасных гарадоў

— Юры, назавіце тры галоўныя адрозненні сучасных гарадоў ад несучасных?

— Па-першае, сучасны горад той, дзе грамадзяне могуць праявіць ініцыятыву і іх пачуюць. Для гэтага патрэбныя інстытуцыянальныя механізмы. Напрыклад, мясцовыя ці муніцыпальныя фонды, якія падтрымліваюць грамадзянскія ініцыятывы. Такія фонды даўно дзейнічаюць у Заходняй Еўропе. Каб горад развіваўся, улады мусяць слухаць жыхароў і дапамагаць рэалізоўваць іх прапановы.

Па-другое, сучасны горад арыентаваны на пешаходаў, а не на аўтамабілі. Тут трэба браць прыклады са скандынаўскіх краін, якія хутка адыходзяць ад аўтамабілецэнтрычных гарадоў, развіваюць роварны рух, пашыраюць зялёныя зоны, робяць са сквераў месцы актыўнасцяў.

Па-трэцяе, у сучасным горадзе лёгка арыентавацца, рухацца, ён даступны для ўсіх, з вольным інтэрнэтам у масавых месцах.

Шмат з названага мы ўжо прасоўваем у Магілёве. Наш горад стаў першым, дзе была адкрытая бясплатная кропка wi-fi на плошчы Славы. Мы прабілі гэты праект разам з кампаніяй “Атлант Тэлеком”. Загваздка была ў тым, што паводле нашых законаў усе інтэрнэт-карыстальнікі павінныя быць ідэнтыфікаваныя. Зрабіць вольны доступ у інтэрнэт на плошчы можна было толькі праз смс-рэгістрацыю, бо сім-карты рэгіструюцца на асабісты пашпарт. Мы гэтую магчымасць выкарысталі і запусцілі рух. Да нас пачалі звяртацца з іншых гарадоў, у тым ліку з Мінска, каб даведацца пра тэхналогію. Цяпер гэты вопыт пашыраны па ўсёй Беларусі.

— Вы рабілі вялікае даследаванне па культурным развіцці горада, і даследчыкі адзначылі, што гэтаму працэсу перашкаджаюць бюракратычныя працэдуры зацверджання культурных мерапрыемстваў і іншыя ідэалагічныя “фільтры”. Ці ўдалося вам нешта спрасціць?

 — На сістэмным узроўні мы яшчэ не прабілі гэтую сцяну. Сфера культуры і ідэалогіі пакуль яшчэ зарэгуляваная і зацэнзураваная. Нашай арганізацыі, якая працуе ўжо 5 гадоў, прасцей атрымаць узгадненне, бо мы маем рэпутацыю, улады нас ведаюць. Але чалавеку з вуліцы гэта будзе складана. Чыноўнікі часам паводзяць сябе так, быццам не яны павінныя людзям, а жыхары — ім. Таму ініцыятыўных грамадзян з абдымкамі ў выканкамах не чакаюць. Другі момант — фінансаванне мерапрыемстваў, якія ладзіць грамадскасць. Большасць нашых актыўнасцяў мы фінансуем за ўласныя сродкі, знаходзім партнёраў, спонсараў. Для людзей гэтыя мерапрыемствы прынцыпова бясплатныя. Мы просім уладу аплаціць нам толькі тое, за што мы і так плацім падаткі: паслугі міліцыі і “хуткай дапамогі”, туалеты. Але паводле сённяшняга заканадаўства яны не могуць гэта рабіць. Для стымулу грамадскіх ініцыятыў трэба ствараць фонды пры мясцовых уладах, праводзіць конкурсы і тэндары, у якіх могуць удзельнічаць усе ахвотныя.

У Беларусі штогод праходзяць Дні горада — па адным сцэнары, які ўжо надакучыў. Чаму б не зрабіць адкрыты конкурс? Для чаго чыноўнікам ламаць галаву, калі можна аддаць гэтыя святы на аўтсорсінг людзям, якім гэта сапраўды цікава і якія могуць зрабіць якасны культурны прадукт?

Замест гандлёвых цэнтраў — арт-прастора

 

— Якія з вашых ініцыятыў ўжо зрабіліся пастаяннымі?

— Перш за ўсё, два нашыя топавыя фестывалі: Дранік-фэст і Вялікі гарадскі пікнік. Яны праходзяць штогод. Таксама трэці год працуе Школа гарадскіх ініцыятыў “Цяпліца”, куды мы набіраем актывістаў, якія потым робяцца нашымі сябрамі, рэалізуюць уласныя праекты. Разам з кампаніяй “Будзьма беларусамі!” мы стварылі пляцоўку для абмеркавання праблем горада “Культурны Магілёў”. Сёлета ўпершыню плануем правесці фестываль творчасці жыхароў і гасцей горада InspireFest. Будуць працаваць адкрытыя пляцоўкі для музыкаў, масткоў, фатографаў, танцораў, актораў. На дадзены момант зарэгістравалася больш за 50 удзельнікаў.

 — Ці ёсць у Магілёве маргінальныя раёны і што вы робіце для іх?

— У нас ёсць канцэпцыя развіцця спальных раёнаў. Сёлета думаем зрабіць стрыт-арт-фестываль у адным з іх. Мы маем у гэтым досвед: яшчэ да стварэння Цэнтра мы зрабілі стрыт-арт-дворык , які існуе ў Магілёве дагэтуль. Пасля нашага вопыту стрыт-арт пайшоў па ўсёй краіне.

Жыццё ў горадзе мусіць быць не толькі ў цэнтры, у кожным раёне шмат месцаў для развіцця, шмат магчымасцяў стварыць уласны імідж і брэнд.

— Цяпер папулярна перабудоўваць былыя заводы ў крэатыўныя прасторы. Ёсць такія будынкі ў Магілёве?

— Так. У цэнтры горада — завод “Строммашына”. Гэта ідэальны варыянт для крутой арт-прасторы. Як і будынак хлебазавода, які выстаўлены цяпер на аўкцыён. Можна было б стварыць тут шмат цікавага замест тыповага гандлёвага цэнтра. Але адна грамадскасць не можа з гэтым справіцца, патрэбны буйны інвестар, зацікаўленасць мясцовых уладаў.

 

Ганна Кручкова

Фота з архіва Цэнтра гарадскіх ініцыятыў, адкрытых крыніц

Тэгі: Магілёў

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Культура за кратамі. Хроніка рэпрэсій у дачыненні да дзеячаў культуры за апошні тыдзень

На мінулым тыдні пачаўся суд над Эдуардам Бабарыкам, віцебскаму арт-менеджару і музыку Уладзіміру Булаўскаму прызначылі...

valiancina_shauchenka
Каляндар

Каляндар з 29 траўня па 4 чэрвеня. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем Вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца....

valiancina_shauchenka
Кіно

«Я дакладна не буду здымаць у Расіі сёння і ў агляднай будучыні». Рэжысёр Яўген Лыткін — пра сваё жыццё ў Польшчы і здымкі для Netflix на суседняй вуліцы

Яўген Лыткін — беларус, які зняў трылер «Забароненая група», што здымаўся яшчэ да поўнамаштабнай агрэсіі Расіі супраць...

valiancina_shauchenka
Музыка

Выйшаў новы альбом гурта Botanic Project «Музыка сфер»

Гурт Botanic Project выдаў новы альбом пад назвай «Музыка сфер», анансуюць музыкі ў сваіх сацсетках. Новая праца...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Культура за кратамі. Хроніка рэпрэсій у дачыненні да дзеячаў культуры за апошні тыдзень
    Каляндар
    Каляндар з 29 траўня па 4 чэрвеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Кіно
    «Я дакладна не буду здымаць у Расіі сёння і ў агляднай будучыні». Рэжысёр Яўген Лыткін — пра сваё жыццё ў Польшчы і здымкі для Netflix на суседняй вуліцы
    Музыка
    Выйшаў новы альбом гурта Botanic Project «Музыка сфер»
    Грамадства Гісторыя
    Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    Адукацыя
    Больш чым проста мова. Захаванне беларускіх школ на Падляшшы можа стаць досведам для рэформы адукацыі ў Беларусі
    Гісторыя Кіно
    Беларуская батлейка: сціплае абаянне векавога мастацтва
    Культура
    Культура беларускай дудкі атрымае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці
    Мастацтва
    Выстаўка «Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення — сядзіба» працуе ў НММ
    Грамадства Літаратура
    Сабіна Брыло пра магчымасць паэзіі ў часы катастрофаў. Новы выпуск падкаста «Адкуль бяруцца кнігі»
    Грамадства
    Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
    Гісторыя Асоба
    Генрык Дмахоўскі: скульптар двух кантынэнтаў, тройчы паўстанец
    Грамадства Музыка
    Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    Грамадства Асоба
    Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 27-28 траўня

Афіша

  • 29.05

    Анлайн-лекцыя «Таемнае жыццё метафар: як яны фармуюць вашу рэальнасць і як вы можаце іх змяніць»

  • 29.05 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 29.05 — 31.05Адкрыццё выставы памяці Ларысы Геніюш у Празе
  • 29.05 — 31.05Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Таро» у Гданьску
  • 29.05 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 29.05 — 30.05Выстава Яўгена Шадко і Сяргея Грыневіча «ДЫЯЛОГІ» ў Вільні
  • 29.05 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 29.05 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Чаму варта шанаваць Каліноўскага? Разбураем міфы, створаныя прапагандай
    • Тэст: Пазнай гістарычны будынак па фотаздымку
    • Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    • Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    • Стэфан Баторый. Уладар, які асадзіў Івана Грознага
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип