Юрый Жыгамонт: “Асабліва прыемна выступаць у беларускамоўных школах”

Творчая сустрэча з акторам і тэлевядучым Юрыем Жыгамонтам прайшла ў в. Падароск Ваўкавыскага раёну Гродненскай вобласці 12 кастрычніка.

“Сустрэча адбылася ў актавай залі вясковай школы. На ёй прысутнічалі ўсе класы і настаўнікі школы. Дзеці задавалі неймаверна шмат пытанняў, цікавіліся і гісторыяй сваёй вёскі, і культурным жыццём сталіцы, маім асабістым жыццём, гісторыяй краіны і тым, як паступіць на актора ў Мінск. Адна дзяўчынка запыталася, ці жанаты я. Наогул, я вельмі задаволены гэтай імпрэзай, асабліва прыемна выступаць у беларускамоўных школах”, – распавядае Юрый Жыгамонт.

Сустрэча ладзілася ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Тэгі: