З “Айчынай” да землякоў

У лютым Уладзімір Арлоў прэзентаваў кнігу “Айчына. Маляўнічая гісторыя”, створаную разам з мастаком Паўлам Татарнікавым, на Міншчыне і Віцебшчыне. Асабліва многалюднай і цікавай была сустрэча, якая адбылася ў Дзень роднай мовы ў родным горадзе пісьменніка. Сустрэцца са знакамітым земляком прыйшлі больш за 100 чалавек не толькі са шматлікімі пытаннямі, але і з падарункамі. Зразумела, што на ўсіх сустрэчах ішла гаворка і пра гістарычную дату, якую Беларусь будзе адзначаць у гэтым годзе – 500-годдзе беларускага кнігадруку, а таксама ініцыяваную Саюзам беларускіх пісьменнікаў і “Бацькаўшчынай” кампанію “Пяцісотгоднасць”.

 

 

 

Тэгі: