Усе яны папоўнілі фонды аддзела замежнай літаратуры Пінскай цэнтральнай гародскай бібліятэкі. Асветніцкую акцыю ініцыявала Пінская гарадская арганізацыя Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці. У Варшаве, партнёры партыі, сабралі кнігі па гісторыі, геаграфіі і літаратуры Польшчы, а таксама мапы, партрэты князёў, вядомых навукоўцаў і грамадска-палітычных дзеячоў Польшчы.
Загадчыца аддзела замежнай літаратуры Алена Рамановіч адзначыла, што такі калядны падарунак знойдзе сваю аўдыторыю:
– Пры бібліятэцы дзейнічае клуб аматараў польскай літаратуры і гісторыі. У нас будзе ў наступную нядзелю першае ў гэтым годзе паседжанне. Я думаю, сябрам клуба будзе цікава пазнаёміцца з той літаратурай, якая тут у нас з’явілася. І я думаю, што гэтая літаратура знойдзе сваіх чытачоў.
Пінскія актывісты Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці адзначаюць, што плануюць зрабіць крок насустрач – перадаць на Падляшша беларускія кнігі, бо ў гэтым рэгіёне пражывае шмат этнічных беларусаў, якіх неабходна падтрымліваць.