З. Вайцюшкевіч: “Аказваецца, беларусамі быць не так кепска”.

krupki_3

Канцэрты спевака Змітра Вайцюшкевіча адбыліся 30 чэрвеня ў Крупскім гістарычна-краязнаўчым музеі і дзіцячым летніку мястэчка Бобр.

krupki_2

З.Вайцюшкевіч: “Для Крупак музей – як для мінчукоў Палац Рэспублікі”.

Канцэрт у Крупках быў прысвечаны 5-годдзю афіцыйнага адкрыцця краязнаўчага музея. На жаль, людзей было не так шмат, але атмасфера эйфарыі і радасці лунала ў залі. Для мясцовых жыхароў гэта было першае і вельмі прыемнае знаёмства са Змітром.

З.Вайцюшкевіч: “Я быў узрадаваны сэрцам і душою”.

bobr_1

У летніку мястэчка Бобр

На канцэрце ў дзіцячым летніку мястэчка Бобр было каля сотні дзетак. “З дзецьмі канцэрты – гэта больш гульня”, – кажа З.Вайцюшкевіч. У рэпертуары гучалі Бураўкінскія калыханкі.

Асабліва дзетак прывялі ў захапленне паштоўкі і плакаты ад кампаніі “Будзьма беларусамі!” “Для дзетак гэтыя плакаты і паштоўкі мелі быццам нейкі магічны сэнс. І гэта варта ўвагі”, – апісвае канцэрт З.Вайцюшкевіч.

Усе дзеці атрымалі аўтографы, а Зміцер – мора радасці і пазітыўных эмоцый.

На першым фотаздмыку: ў Крупскім гістарычна-краязнаўчым музеі

Тэгі: ,