У Палац мастацтва спусцілі спіс нядобранадзейных мастакоў — патрабуюць прыбраць з выставы ці не траціну прац.
10 лістапада ў мінскім Палацы мастацтва адкрылася трыенале дэкаратыўнага мастацтва «Дэкарт-22», дзе выстаўлены працы з керамікі, шкла і тэкстылю таленавітых беларускіх аўтараў. Але цяпер з выставы патрабуецца зняць каля траціны працаў. Зверху паступіў сігнал, што частка мастакоў — палітычна нядобранадзейныя. Пра гэта паведамляе «Н*ш* Н*ва».
Некаторыя з мастакоў ў 2020 годзе падпісалі адкрыты ліст супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту, у іншых блізкія сваякі цяпер у калоніі па палітычных артыкулах, у кагосьці ў сацсетках былі пратэсныя публікацыі. З гэтых прычын творцаў цяпер спрабуюць адхіліць ад выставы. Чакаецца, што ад траціны да паловы аўтараў будуць «выдаленыя» з выставы. Мастакі чакаюць, хто з іх у спісах.