З'явіўся новы беларускі пераклад Бібліі

На пераклад пратэстанцкаму пастару Антонію Бокуну спатрэбілася 12 гадоў.

335917405_764083985059746_3808556383920791834_n.jpg

Пра новы беларускі пераклад Бібліі паведаміў сам Антоні Бокун на сваёй старонцы ў Facebook.

Паводле пастара, ён пачаў працу ў 2011 годзе, Новы Запавет перакладаў з грэцкай мовы, Стары Запавет — з іўрыту.

Пераклад ужо даступны ў электроннай форме праз мабільны дадатак Bible App  і размешчаны на сайтах www.bible.com, www.bible.by, www.logos.by.

Пра гісторыю перакладаў Бібліі на беларускую мову можна пачытаць тут.