З’явілася інфармацыя, за што быў затрыманы Павел Белавус

Па папярэдняй інфармацыі, заснавальніка Symbal.by Паўла Белавуса затрымалі ўчора за тое, што ён перасылаў на Белпошце кнігу “Беларуская нацыянальная ідэя” Змітра Лукашука, якую 31 сакавіка гэтага года ўлады прызналі экстрэмісцкай.


photo_2021-11-15_16-48-15.jpg


Меркавана, Паўла будуць судзіць па арт. 19.11 КаАП за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў.