Заўтра ў Вільні адбудзецца прэзентацыя перакладу кітаба з калекцыі Івана Луцкевіча

07.12.2022 Афіша

У чацвер, 8 снежня, у бібліятэцы імя Урублеўскіх Акадэміі Навук адбудзецца прэзентацыя дужа цікавага для беларусаў выдання.


vgqbfd93q40gimp1g62nr5w1yangx6r5.jpg

Прэзентуюць пераклад на ангельскую мову кітаба XVIII стагоддзя, які паходзіць з калекцыі Івана Луцкевіча, з адпаведным навуковым каментаром.

Пры публікацыі абраная ангельская мова, каб ўвесці гэты кітаб у максімальна шырокі зварот.

Выданне ўжо можна набыць у кнігарні Інстытута літоўскай мовы.

На прэзентацыі распавядуць і гісторыю кітаба, і гісторыю ягонага перакладу. Прыходзьце ж даведацца!

Уваход вольны.

Дата: 8 снежня

Час: 17.00 (час мясцовы)

Месца: бібліятэка імя Урублеўскіх Акадэміі Навук, Žygimantų g. 1/8, Вільня