Раніцай 1 студзеня, аматарам бегу і здаровага ладу жыцця прапануюць сабрацца на сцежцы здароўя ў лесапарку Пышкі, каб пераадолець больш чым чатырохкіламетровую дыстанцыю. На прабежку запрашае Гродзенскі клуб «Run4Fun».
Можна бегчы ў вольным і камфортным тэмпе. Збор пачынаецца ў 11: 30 на танцпляцоўцы ў Пышках. Удзельнікі павінны папярэдне зарэгістравацца на сайце бегавога клуба.
Ужо некалькі год мерапрыемства збірае на навагоднюю прабежку не толькі гродзенцаў, але і беларусаў з іншых гарадоў і бліжняга зарубежжа. Да пачатку пандэміі ў забегах прымалі ўдзел нават больш за тысячу чалавек. Навагоднія прабежкі цвярозасці праводзяцца ў Гродне з 2014 года.