Улады скасоўваюць дамову неадкладнага карыстання Чырвоным Касцёлам з супольнасцю «Рымска-каталіцкая парафія святога Сымона і святой Алены». Адпаведнае апавяшчэнне ўжо атрымалі касцельныя ўлады. Ад парафіі патрабуюць забраць маёмасць з храму на працягу некалькіх дзён, пра гэта паведамляе @christianvision.
Крыніца: katolik.life
У ноч на 26 верасня ў храме здарыўся загадкавы пажар. Гэта стала нагодай для таго, каб зачыніць Чырвоны касцёл і перастаць пускаць туды вернікаў.
Касцёл св. Сымона і св. Алены ў Мінску, больш вядомы ў народзе як Чырвоны касцёл. Храм знаходзіцца на пл. Незалежнасці, побач з Домам урада і з’яўляецца адным з сімвалаў сталіцы Беларусі. Будынак касцёла, пабудаваны ў 1910 годзе на сродкі мецэната Эдварда Вайніловіча, пасля здабыцця Беларуссю незалежнасці не быў перададзены абшчыне, але знаходзіўся ў яе бязвыплатным карыстанні. У 2013 г. храм быў замацаваны на праве гаспадарчага ведання за КУП «Мінская спадчына». Менавіта гэтая арганізацыя апавясціла на днях абшчыне вернікаў аб скасаванні дамовы карыстання.