У Мінску спыніў сваё існаванне клуб «Berlin», які месціўся на Тучынскім завулку. Пра закрыццё паведамілі ў суполцы прасторы ў ВК.
«Дарагія сябры! З горыччу хачу паведаміць-любімы намі клуб "Berlin" афіцыйна скончыў сваё існаванне. Гэта былі цяжкія для нас часы. Але яны былі насычанымі на падзеі і сустрэчы. Мы правялі шмат выдатных вечарынак і канцэртаў. Сталі стартам, домам для многіх з вас! Дзякуй вам», — напісана на развітанне ў суполцы ад імя клубу.
У клубе ладзілася шмат цікавых імпрэзаў, канцэртаў, у тым ліку, лекцыі па музыцы