• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
26.05.2022 | Адукацыя Краіна

У Мінадукацыі распавялі, што можа замяніць ЦТ

Цэнтралізаванае тэсціраванне добра сябе зарэкамендавала ў плане аб’ектыўнасці і адсутнасці карупцыйных рызык. Тым не менш, у ведамстве думаюць аб новых формах пры паступленні ў ВНУ.


рвапра.jpg

На змену цэнтралізаванаму тэсціраванню могуць прыйсці новыя формы здачы ўступных выпрабаванняў у ВНУ, пра гэта распавёў начальнік Галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Беларусі Сяргей Каспяровіч.

На думку спецыяліста, ЦТ дазваляе звесці фактычна да нуля ўсе карупцыйныя рызыкі. Таму ў цяперашняй уступнай кампаніі гэты інструмент паступлення застаецца асноўным, сцвярджае суразмоўца. Галоўны недахоп тэсціравання — яно не дазваляе «бачыць» абітурыента, ацаніць нейкія веды, якія ў поўнай меры не раскрываюцца падчас выканання тэстаў.

«Што тычыцца новых, іншых формаў — пра гэта мы раімся і з ВНУ, і з кіраўнікамі ад адукацыі на месцах — ёсць разважанні аб магчымасці пашырэння ўнутраных экзаменаў», — растлумачыў прадстаўнік Мінадукацыі.

Ён нагадаў, што пры прыёме на некаторыя спецыяльнасці — творчыя, у галіне фізічнай культуры і спорту і іншыя — праводзяць дадатковыя ўнутраныя выпрабаванні, каб ацаніць увесь узровень ведаў абітурыента.

«І як варыянт, у наступным годзе — гэта пачнецца ўжо восенню 2022 года — плануецца новаўвядзенне, як універсітэцкія алімпіяды. Гэта магчымасць паказаць высокі ўзровень ведаў у галіне школьных прадметаў на ўзроўні нейкіх творчых заданняў. Такія мерапрыемствы будуць праводзіцца на базе ВНУ, абітурыенты змогуць залічыцца на тыя ці іншыя спецыяльнасці, якія будуць узгоднены з Міністэрствам, без уступных выпрабаванняў» — адзначыў Каспяровіч.

Знайсці кампраміс

Паводле яго слоў, калі гаворка заходзіць аб новых формах правядзення выпрабаванні, патрэбен кампраміс. Альбо гэта такі масавы, эканамічна апраўданы, з высокай доляй аб’ектыўнасці і ліквідацыяй карупцыйных рызык метад, як ЦТ, альбо гэта максімальная магчымасць убачыць абітурыента, напрыклад, на вусным экзамене.

«Вядома, трэба разумець эканамічны бок пытання. Цэнтралізаванае тэсціраванне — гэта сапраўды масавы, эканамічна эфектыўны спосаб, пачынаючы ад распрацоўкі тэстаў у пэўным фармаце, натуральна ў рэжыме бяспекі, сакрэтнасці і заканчваючы самай схемай правядзення, калі абітурыенты прыходзяць у 41 пункт ЦТ і здаюць экзамен. Калі дзясяткі тысяч абітурыентаў павінны будуць прайсці вусны экзамен, мы разумеем, што гэта, вядома ж, і дадатковыя выдаткі. Але разам з тым тут важна іншае — якасць ацэнкі ведаў. Над гэтым мы працуем пастаянна», — канстатаваў суразмоўца.

Цэнтралізаваны экзамен у школах

Сяргей Каспяровіч нагадаў, што ў наступным годзе ў школах з’явіцца новы інструмент ацэнкі ведаў выпускнікоў — цэнтралізаваны экзамен па двух прадметах (рускай або беларускай мове — на выбар і матэматыцы).

«Гэтыя вынікі будуць трапляць і ў атэстат, і будзе магчымасць іх выкарыстоўваць у якасці ўступных экзаменаў, таму што будуць выдавацца сертыфікаты. Па сутнасці, гэта ЦТ па сваёй форме», — рэзюмаваў ён.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Адукацыя

«Дзейнічай як ЕГУ»: студэнтка ЕГУ абвесціла сухую галадоўку ля ўвахода ва ўнівесітэт

А восьмай гадзіне раніцы 27 чэрвеня да парога будынка, дзе месціцца Еўрапескі Гуманітарны Універсітэт прыйшла маладая...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Купальская ноч у гармоніі з прыродай: як не сесці ў лужыну падчас скокаў праз вогнішча

На календары — макаўка лета. Традыцыйна ў перыяд сонцастаяння і самых кароткіх начэй беларусы пакідаюць гарады...

valiancina_shauchenka
Замежжа Музыка Літаратура

Украінскі музыка і публіцыст Сяргей Жадан атрымаў прэмію міра нямецкіх кнігавыдаўцоў

Музыка і публіцыст дзякуе нямецкім кнігавыдаўцам і кнігараспаўсюднікам за прэмію міра і зазначае, што для ўкраінскай...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Ад мінскага ваяводы Адама Хмары да нашчадкаў сям’і Высоцкіх

Менавіта так адным сказам можна акрэсліць тэматыку навукова-практычнай канферэнцыі, якая 22 чэрвеня адбылася ў аграсядзібе...

Апошнія навіны

    Грамадства Адукацыя
    «Дзейнічай як ЕГУ»: студэнтка ЕГУ абвесціла сухую галадоўку ля ўвахода ва ўнівесітэт
    Грамадства
    Купальская ноч у гармоніі з прыродай: як не сесці ў лужыну падчас скокаў праз вогнішча
    Замежжа Музыка Літаратура
    Украінскі музыка і публіцыст Сяргей Жадан атрымаў прэмію міра нямецкіх кнігавыдаўцоў
    Грамадства
    Ад мінскага ваяводы Адама Хмары да нашчадкаў сям’і Высоцкіх
    Культура Каляндар
    Каляндар з 27 чэрвеня па 3 ліпеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Літаратура Беларуская мова
    Палітзняволены журналіст Андрэй Скурко даслаў у лісце новы верш
    Грамадства
    У Гродне ў закінутым басейне адкрылі выставу маладзёжнага мастацтва
    Культура Грамадства Мастацтва
    «Хацелася б працягнуць сваю лінію»: Брэсцкая «Прастора КХ» запусціла лічбавую галерэю сучаснага беларускага мастацтва
    Культура Грамадства Гісторыя
    Як адзначалі Купалле ў музеі народнай архітэктуры і побыту ў Строчыцы
    Грамадства Гісторыя Літаратура Асоба
    Янка Купала — паэт № 1 у гісторыі Беларусі. Пра герояў беларускай гісторыі распавядае Андрэй Унучак
    Грамадства Гісторыя
    З гісторыі сусветнай картаграфіі. Як замежнікі Расію бачылі
    Грамадства
    Памерла выкладчыца і грамадская дзяячка Аляўціна Вячорка
    Грамадства
    Краіна «Не». Культура табу і табу ў культуры
    Грамадства Замежжа
    «Ноч паэзіі», уручэнне прэміі імя Багушэвіча, дыскусіі і канцэрты. Як прайшоў фестываль Pradmova ў Вільні
    Гісторыя
    Мінск геральдычны і сімвалічны. Як за часамі Расійскай імперыі знішчаліся старадаўнія сімвалы горада

Афіша

  • 28.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Новы фільм арт-праекта «Revolution» у Варшаве

  • 28.06 — 24.07Выстава Марка Шагала ў Варшаве
  • 28.06 — 30.06Творы Руфіны Базловай на выставе «The Medium is the Message: Flags and Banners» у ЗША
  • 28.06 — 30.07Выстава «Янка Купала і Якуб Колас. Досціпы ад класікаў» у Мінску
  • 28.06 — 30.06Выстава маляванак па матывах твораў Марка Шагала ў Мінску
  • 28.06 — 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 28.06 — 30.06Выстава разьбяра па дрэве Барыса Васількова ў Гомелі
  • 28.06 — 10.08Спаборніцтва па спартыўным арыентаванні Street-O ў Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Relikt выдаў альбом-падарожжа ў залатыя часы беларускага рока (аўдыё). Прэм’ера на «Будзьме»
    • Мая складаная беларуская праблема. Эсэ Ганны Янкуты
    • «Беларускі пісьменнік Васіль Быкаў уварваўся ва Украіну ў складзе расійскага войска?..» Адкрыты ліст Уладзіміра Някляева міністру адукацыі і навукі Украіны
    • Усё можна перажыць, калі падабраць правільную песню: ТОП-5 беларускіх трэкаў ад Сяргея Башлыкевіча
    • Здзек з Васіля Быкава
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM