Запрашаем у вандроўку ”Дняпроўска-Сожскае міжрэчча” 27 красавіка

Еўрапейскі клуб, Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, агульнанацыянальная кампанія “Будзьма беларусамі! ” запрашаюць  ў сяброўскую вандроўку ”Дняпроўска-Сожскае міжрэчча” з серыі “Падарожжа ў Еўропу”.

27 красавіка 2013 г.,

У праграме:

Рагачоў – касцёл Св. Антонія Падуанскага пач. 20 ст, будынак рэальнага вучылішча пач. 20 ст., будынак казначэйства пач. 20 ст., гарадская забудова кан. 19 – пач. 20 ст., замчышча 13 ст.

Доўск – забудова мястэчка пач. 20 ст., царква Пакроўская пач. 20 ст.

Прапойск (Слаўгарад) – замкавая гара, пантонны мост, забудова горада,  паштовая станцыя сяр. 19 ст., царква Раства Багародзіцы уан. 18 ст.

Лясная – мемарыял у памяць бітвы пад Лясной (1708 г.) пач. 20 ст.

Быхаў – замак Сапегаў пач. 17 ст., сінагога пач. 17 ст., Троіцкая драўляная царква сяр. 19 ст., гарадская мураваная забудова кан. 19 – пач. 20 стст.

Грудзінаўка – палацава-паркавы комплекс Талстых пач. 19 ст.

Па справах запісу, і каб атрымаць дадатковую інфармацыю пытайцеся тут:

+375 29 1694811 (Юрый Меляшкевіч)

 

https://pomniki.budzma.org/vandrowki/vandrowka-dnyaprowska-sozhskaye-mizhrechcha