Запрашаем на круглы стол у Мёры

Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры запрашае на круглы стол пад назвай “Выкарыстанне музейнага патэнцыялу Мёрскага раёну ў мэтах устойлівага развіцця” ў г. Мёры Віцебскай вобласці 30 студзеня.

Круглы стол пройдзе з удзелам прадстаўнікоў выканаўчай улады г. Мёры, г. Дзісна і в. Пераброддзе, а таксама з удзелам музейных працаўнікоў рэгіёну, грамадскасці.

Таварыства аховы понімкаў будуць прадстаўляць яго старшыня Антон Астаповіч і загадчык аддзелу Нацыянальнага гістарычнага архіву Беларусі Зміцер Яцкевіч.

Пачатак у 14.00, у будынку СШ №3 па адрасе: вул. Кірава, 4.

Круглы стол ладзіцца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Тэгі: