Запрашаем у асветна-практычную паездку ў Польшчу!

Як вы ведаеце, цягам апошняга года Цэнтр даследавання грамадскага кіравання “СІМПА” і грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” аб’ядналіся дзеля рэалізацыі доўгатэрміновай акцыі “Разам да справы”, каб дапамагчы ініцыятывам і арганізацыям у рэгіёнах развіваць свае гарады і мястэчкі, рабіць іх больш утульнымі, квітнеючымі, насычанымі разнаснайнымі падзеямі.

У межах гэтай акцыі 17-23 чэрвеня “СІМПА” і “Будзьма беларусамі!” ладзяць асветна-практычную паездку ў Польшчу. Вы маеце шанец далучыцца да групы прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і мясцовых дзяржаўных установаў, якія ставяць мэтай актывізацыю міжсектарнага дыялогу і едуць пазнаёміцца з прынцыпамі і інклюзіўнымі практыкамі мясцовага і рэгіянальнага развіцця ў суседняй краіне, у прыватнасці, з рэформамі і сучасным станам у сферах кіравання публічнымі фінансамі, грамадска-прыватнага партнёрства і дэцэнтралізацыі.

Szczecin

Плануюцца візіты ва ўправу заходнепаморскага маршалка, гарадскую раду Шчэціна, мясцовыя муніцыпалітэты, а таксама сустрэчы з экспертамі ў пытаннях мясцовага кіравання і развіцця.

Выдаткі, звязаныя з удзелам у асветна-практычнай паездцы, арганізатары бяруць на сябе. Увага! Колькасць месцаў абмежаваная!

Калі Вас цікавіць удзел у гэтай паездцы і Вы маеце дзейсную візу на даты паездкі 17-23 чэрвеня, калі ласка, да 11:00 1 чэрвеня дашліце інфармацыю, неабходную для арганізацыі Вашага ўдзелу – запоўніце анкету.