Запрацаваў рэсурс па лічбавай, фізічнай і псіхалагічнай бяспецы

Створаны рэсурс па ахове акаўнтаў, фізічнай і псіхалагічнай бяспецы biaspeka.me.


photo_2022-12-23_18-58-17.jpg

«Дзелімся з вамі кароткім лікбезам па бяспецы. Разам з экспертамі мы апісалі базавыя правілы лічбавай, фізічнай і ментальнай бяспекі. Найперш рэсурс створаны для актывістаў унутры Беларусі, але будзе карысны і тым, хто быў вымушаны з’ехаць. Нават калі знаходзіцеся ў сітуацыі прыняцця рашэння, вывучэнне гэтага рэсурсу не забярэ ў вас занадта шмат часу — азнаямленне з усімі матэрыяламі зойме не больш за 20 хвілін», — паведамляюць стваральнікі рэсурсу.

Унізе старонкі ёсць форма заяўкі,  праз якую можна задаць пытанні і дамовіцца на кансультацыю з экспертамі ў сферы забеспячэння бяспекі.