Заснаваная 32 гады таму газета «Белорусы и рынок» прыпыняе выхад

07.12.2022 Краіна

Выданне адсутнічае ў каталогу «Белпошты» на першую палову 2023 года. У гэты перыяд не будзе як друкаванай, так і электроннай пдф-версіі газеты, — піша «Позірк».


photo_2022-12-06_18-25-41.jpg

Не выключана, што выпуск адновіцца ў другім паўгоддзі.

Штомесячнік «Белорусы и рынок» здолеў захавацца пасля масавых рэпрэсій супраць недзяржаўных СМІ, аднак, адчуваў сур’ёзныя фінансавыя цяжкасці.

З траўня за кратамі знаходзіцца дырэктар «БР» Канстанцін Залатых, сайт газеты ў Беларусі заблакаваны.