21 ліпеня ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк наведалі мінскае ўзбярэжжа, дзе правялі тры творчыя сустрэчы ў санаторыях “Пралеска”, “ Лазурны” і “Світанак”. “
Гэтыя творчыя сустрэчы без перабольшання насілі міжнародны характар, бо іх удзельнікамі сталі як беларусы, так і грамадзяне Расіі, Украіны, Эстоніі, Латвіі, Літвы а таксама Ізраілю, якія апошнім часам вельмі ахвотна прыязджаюць на адпачынак у Беларусь. Нашым блізкім і далёкім суседзям было цікава даведацца пра духоўныя сімвалы беларусаў, пачуць “жывую” беларускую мову і на нейкі час, па іх жа прызнанні, нават адчуць сябе беларусамі… Атмасфера сустрэч была па-сямейнаму цёплай і нязмушанай, як і належыць у сяброўскім коле”, — падзяліліся сваімі ўражаннямі ад сустрэч выступоўцы.
Тэгі: Мінскае мора