Затрымалі Алесю Буневіч, дырэктарку віленскай крамы-майстэрні А2.print

Стала вядома, што затрымалі беларуску, якая адкрыла друкавальны цэнтр у Вільні, піша «Новы Час».


29.jpg
Алеся Буневіч. Фота з сацсетак

Больш за тыдзень таму беларускія сілавікі затрымалі Алесю Буневіч, якая жыла ў Вільні, а ў Беларусь прыехала на гадавіну смерці маці, паведамляюць праваабаронцы.

Прычыны і падрабязнасці затрымання Алесі Буневіч дакладна не вядомыя. Магчыма, яе затрымалі па справе «рэйкавых партызан».

У Вільні Алеся працавала дырэктаркай друкавальнага цэнтра, крамы-майстэрні А2.print, дзе друкаваліся рэчы на беларускую і апошнім часам украінскую тэматыку.

«Новы Час»