У Маладзечне затрымалі музыку Аляксандра Казакевіча

У Маладзечне затрымалі экс-палітвязня Аляксандра Казакевіча, якому тыдзень таму прысудзілі «хатнюю хімію». Пра гэта паведамляюць праваабаронцы. Прычыны затрымання пакуль невядомыя.


photo_2022-07-26_11-26-59.jpg

19 ліпеня Аляксандру прысудзілі паўтара года «хатняй хіміі» — суддзя Вольга Дубовік прызнала яго вінаватым паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса («Абраза прадстаўніка ўлады»).

Да суда Аляксандр Казакевіч правёў у зняволенні тры месяцы.