Зноў затрымалі гродзенскага рок-музыку Ігара Банцэра

05.08.2022 Музыка

Яго затрымалі ўчора, 4 жніўня, паведамляе тэлеграм-канал «Право имеют».


uil36d55x0wukeraalwwgohb9ltpwmt0.jpg

Са слоў сваякоў, жалезныя дзверы ў гродзенскай кватэры выламалі, Ігара забралі і адвезлі ў Мінск. На той момант Ігар знаходзіўся ў кватэры адзін. Прычына затрымання невядомая.

Затрымлівалі музыку у кастрычніку 2020 года. Яго судзілі за хуліганства, бо ён у верасні таго ж года станцаваў у майтках перад міліцэйскай машынай. Яго асудзілі на паўтара гады «хіміі». Падчас суду Банцэр трымаў сухую галадоўку 16 дзён.