Сілавікі затрымалі дырэктара і галоўнага бухгалтара партала dev.bу. Пра гэта ўвечары 23 чэрвеня паведамілі праваабаронцы са спасылкай на праўладныя тэлеграм-каналы.
Згодна паведамленням прапагандыстаў, «пара іграла важную ролю ў працы партала, на якім мэтанакіравана распальваліся негатыўныя эмоцыі да сваёй краіны ва ўгоду так званым, еўрапейскім каштоўнасцям». Выданне dev.by піша пра ІТ-індустрыю ў Беларусі і свеце.