Пра гэта паведамляе «Р*д** Св**о*да».
Крыніца: yesbelarus.com
Экскурсія (каля 80-ці чалавек) ехала ў вёску Семежава на абрад «Калядных цароў», які ўключаны ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА. У Грозаве Капыльскага раёну аўтобусы з удзельнікамі экскурсіі былі затрыманыя. Ва ўсіх затрыманых праверылі дакументы і тэлефоны. Большасць людзей адпусцілі. Экскурсаводаў Алеся Варыкіша і Івана Сацукевіча затрымалі на 72 гадзіны.
«Калядныя Цары» — традыцыйны навагодні абрад у вёсцы Семежава Капыльскага раёна Мінскай вобласці ў Беларусі. Святкуюць напярэдадні Новага года па юліянскім календары, у Шчодры вечар — з 13 на 14 студзеня. У 2009 годзе ўключаны ў спіс нематэрыяльных культурных каштоўнасцей ЮНЕСКА, як аб’ект, якому неабходная тэрміновая абарона.