Затрымалі гурт Tor band

Учора, 28 кастрычніка ў Рагачове былі затрыманы ўдзельнікі гурта Tor band разам з жонкамі музыкаў. 


72.jpg

Пра гэта паведамляюць праваабаронцы.

Паводле папярэдняй інфармацыі, затрыманыя знаходзяцца ў жлобінскім ІЧУ — ім прызначылі па 15 сутак арышту. Падрабязнасці высвятляюцца.

Tor band — вядомы беларускі гурт з Рагачова. Іх кліпы на песні «Мы — не «народец»», «Жыве», «Кто, если не ты?!» набралі больш за мільён праглядаў на YouTube.