Затрыманы пастар Антоні Бокун

Учора ў Мінску быў затрыманы пастар пратэстанскай царквы «Ян Прадвеснік» Антоні Бокун. Пра гэта напісаў Дзяніс Садоўскі на сваёй старонцы ў Фэйсбук.


200.jpg

«<...> затрымалі пастара маёй царквы «Ян Прадвеснік» Антонія Бокуна. Молімся за яго і ўсіх хрысціян Беларусі. Трымайцеся Пастар!», — напісаў Дзяніс Садоўскі.

Прычыны затрымання невядомыя.

Мінская царква «Ян Прадвеснік» — адна з найбольш патрыятычных беларускіх пратэстанцкіх цэркваў, якая працуе па-беларуску і ўсяляк падтрымлівае нацыянальную мову і культуру.