Затрыманыя Рыгор Кастусёў і ягоны зяць Дзмітрый Антончык

У Шклове затрымалі зяця лідэра БНФ Кастусёва Дзмітрыя Антончыка. Зараз Дзмітрый на волі. У яго правялі вобшук.

photo_2021-04-12_23-59-37.jpg

Прычына затрымання невядомая.


Самога Рыгора Кастусёва ўчора ўвечары затрымалі ў Шклове па крымінальнай справе і адвезлі ў СІЗА КДБ у Мінск. Як паведамляе «Наша ніва», лідар Партыі БНФ Рыгор Кастусёў затрыманы як падазраваны па артыкуле 342 КК «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо ўдзел у іх».

Таксама ўчора ў Маскве перастаў выходзіць на сувязь палітолаг Аляксандр Фядута.

Паводле The Village