Беларускі актывіст Андрэй Гнёт, якому пагражае экстрадыцыя ў Беларусь з Сербіі з прычыны палітычна матываванага запыту беларускіх спецслужбаў, застаўся зусім без крыніцаў даходу, піша zbsb.info.
Андрэй Гнёт
Андрэй Гнёт, беларускі журналіст, рэжысёр і палітычны актывіст, сузаснавальнік унікальнай праваабарончай грамадзянскай асацыяцыі «Вольнае Аб’яднанне Спартсменаў Беларусі» SOS BY, быў арыштаваны ў Сербіі 30 кастрычніка 2023 года па фальшывым запыце беларускай дыктатуры ў Інтэрпол.
Сербскі суд змясціў Андрэя ў цэнтральную турму Бялграда, дзе ён разам з сапраўднымі злачынцамі правёў 7 месяцаў і 6 дзён у татальнай ізаляцыі, без належнай медыцынскай дапамогі, без сустрэч са сваякамі і сябрамі. Інтэрпол прызнаў, што вышук Андрэя Гнёта з’яўляецца палітычна матываваным і парушае артыкулы 2 і 3 статута Інтэрпола. Але суд першай інстанцыі Сербіі ўжо двойчы прымаў рашэнне аб экстрадыцыі яго ў Беларусь, ігнаруючы амаль сотню прадстаўленых доказаў.
У Беларусі Андрэю Гнёту пагражаюць катаванні. Нельга выключаць і смяротнага пакарання — Беларусь з’яўляецца адзінай краінай у Еўропе, дзе афіцыйна існуе расстрэл: рэжым забівае 5-7 чалавек у год афіцыйна.
Цяпер Сербія ўтрымлівае Андрэя пад хатнім арыштам, які ён жа сам і павінен аплачваць. За час знаходжання ў турме назапасіліся вялікія даўгі: не менш за 23 тысячы еўра былі выдаткаваныя толькі на паслугі адвакатаў. Андрэй не можа працаваць, у яго няма ашчаджэнняў, няма бізнэсу і пасіўных прыбыткаў. Кожны дзень трэба купляць ежу ў краме і лекі ў аптэцы. Калі не аплаціць арэнду кватэры, Андрэя вернуць назад у турму.
Дапамажыце Андрэю Гнёту выстаяць у гэтай барацьбе з дыктатарскім рэжымам і вярнуцца на волю! Наша салідарнасць — гэта наша сіла ў барацьбе са злом!
Нумар карты (Тайланд):
4909371500040612
ANDREY GNYOT
Рахунак у далярах:
FOR U.S. DOLLAR TRANSFER
Beneficiary’s Bank JSC TBC Bank
Tbilisi, Georgia
Swift: TBCBGE22
Beneficiary’s IBAN: GE72TB7348045063400002
Name of Beneficiary: Andrey Gnyot
Intermediary Bank Citibank N.A.
New York, USA
SWIFT: CITIUS33
Intermediary Bank JPMorgan Chase Bank National Association
New York, USA
SWIFT: CHASUS33
Рахунак у еўра:
FOR EURO TRANSFER
Beneficiary’s Bank JSC TBC Bank
Tbilisi, Georgia
Swift: TBCBGE22
Beneficiary’s IBAN GE72TB7348045063400002
Name of Beneficiary: Andrey Gnyot
Intermediary Bank J.P . Morgan SE
Frankfurt am Main, Germany
SWIFT: CHASDEFX
Intermediary Bank Commerzbank AG
Frankfurt am Main, Germany
SWIFT: COBADEFF