Абвешчаны дабрачынны збор на дапамогу сем’ям асуджаных музыкаў з Tor Band

31 кастрычніка быў абвешчаны прысуд музыкам з гурта Tor Band. Дзмітрыю Галавачу прысудзілі 9 год узмоцненага рэжыму і 100 базавых велічынь штрафу, Яўген Бурло атрымаў 8 год узмоцненага рэжыму і 3700 рублёў штрафу, Андрэя Ярэмчыка асудзілі на 7,5 гадоў ўзмоцненага рэжыму.


Tor Band

Фонд @bysol абвесціў дабрачынны збор сродкаў на дапамогу сем’ям асуджаных музыкаў.

Грошы спатрэбяцца на перадачы хлоцам у калоніі і ўласна на жыццё сямей, што пазбавіліся падтрымкі сваіх мужчын, а таксама на выплату штрафаў.

Фонд заклікае не карыстацца беларускімі і расійскімі карткамі.