• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
08.08.2022 | Гісторыя Літаратура Беларуская мова Рэлігія

«"Жывая" кніжка пра падзеі, якія ўжо ніхто не ўзгадае». Пісьменнік Павел Ляхновіч выдаў «Хроніку рыма-каталіцкага касцёла ў Лагішыне» па-беларуску

Кніга «Хроніка рыма-каталіцкага касцёла ў Лагішыне» аўтарства слыннага святара Станіслава Рыжкі, які служыў у Лагішыне з 1956 да 1984 года была выдадзена на польскай мове. У кнігу ўвайшлі дзённікавыя запісы ксяндза Станіслава Рыжкі і вытрымкі з яго лістоў да родных. Пісьменнік і перакладчык Павел Ляхновіч пераклаў і выдаў яе па-беларуску. Budzma.org паразмаўляў з перакладчыкам і дазнаўся, чым кніга можа быць цікавая чытачу.


Logishin_catholic_church.jpg

— Чым Вас зацікавіла асоба кс. Станіслава Рыжкі? У які час ён служыў і што адметнага пры ім было зроблена?

— Мой сват — выхадзец з Лагішына. І падчас розных сваяцкіх кантактаў мы дзяліліся ўражаннямі з дзяцінства і юнацтва. І часам гучала імя лагішынскага ксяндза Станіслава, у вельмі прыязным кантэксце. Станіслаў Рыжка, карэнні яго з-пад Мінска-Мазавецкага, скончыў Пінскую семінарыю, быў высвечаны на ксяндза ў Пінскай катэдры, душпастырскую дзейнасць ажыццяўляў у розных мясцінах, пасля вайны трапіў у ГУЛАГаўскія «санаторыі», выйшаў у 1956, і да 1984 служыў пробашчам у Лагішынскім касцёле. З усімі выцякаючымі: ад рамонту касцёльнай агароджы і касцёла да кармлення вернікаў. Вёў дзённікі, якія сёння вельмі яскрава адлюстроўваюць жыццё тагачаснага беларускага мястэчка, асабліва што датычыць грамадскага жыцця Лагішынскай парафіі. Яскравыя ўражанні — пры ўсім пазітыве ён амаль ні разу не назваў лагішынцаў беларусамі, імкнуўся паланізаваць местачкоўцаў.

photo_2022-08-08_12-43-31.jpg

— Кніга складаецца з запісаў дзённіка кс. Станіслава, што цікавага Вы для сябе адтуль вынеслі?

— Да прыкладу, ікона Божай Маці Лагішынскай трапіла ў праваслаўную царкву, і як хлопчыкі з каталіцкіх сем’яў выкралі яе адтуль, і як яна потым была вернута сапраўдным гаспадарам — каталіцкай парафіі. Як была абкрадзена Пінская катэдра. Шмат замалёвак-партрэтаў будучага кардынала Казіміра Свёнтка і іншых святароў Пінскай дыяцэзіі.

xibrkhu4clfppqrs4pw4t0xfivtc7l5y.jpg

— Чаму вырашылі заняцца перакладам гэтай кнігі?

— Па-першае ад бяздзейнасці. СБП (Саюз Беларускіх пісьменнікаў) улады зачынілі, часопісы-газеты — таксама. Друкавацца няма дзе. А тут кніжка, якая можа быць неяк карыснай для Беларусі. Прынамсі я на гэта спадзяюся.

— Ці былі складанасці нейкія падчас перакладу? Калі так, то якія?

— Так, было даволі складана, бо я амаль не валодаю рэлігійнай тэрміналогіяй. Лепей было б, калі б за пераклад узяўся святар... Але так не здарылася, і наважыўся я.

photo_2022-08-03_17-27-33.jpg

— Чаму б Вы парэкамендавалі прачытаць кнігу?

— Кніжка «жывая». Нічога прыдуманага. Падзеі, пра якія ўжо ніхто не ўзгадае, большасць яе персанажаў ужо пайшлі ў лепшы свет. Шмат інфармацыі пра вядомых выбітных асобаў Піншчыны — таго ж кардынала (тады яшчэ не кардынала, а парафіяльнага ксяндза Пінскай катэдры), згадкі пра растраляных манашак, пра біскупа Лазінскага, пра замучанага Андрэя Баболю...

— Які наклад кнігі, дзе можна набыць і ці чакаць прэзентацыі?

— Кніга выйшла на сродкі майго сябра і мае, іх было няшмат, кніга з-за малога накладу (50 асобнікаў) атрымалася вельмі дарагой. Але — атрымалася! Прэзентацыі не планую. Мяркую распаўсюдзіць сярод сённяшніх лагішынцаў. 12-13 жніўня ў Лагішыне Фэст, прысвечаны 25-годдзю каранацыі Божай Маці Лагішынскай, Каралевы Палесся. Пастараюся з Божай дапамогай даставіць туды (кнігу), там і можна будзе набыць.

Алесь Масевіч, budzma.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў

У красавіку выйдзе з друку кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гарадзенцаў «Ніколі болей», — паведаміў Андрэй Янушкевіч...

valiancina_shauchenka
Тэатр

Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі

Сёння, 27 сакавіка, у свеце адзначаюць Дзень тэатра. У беларускага тэатральнага мастацтва найбагацейшая гісторыя...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным

Выйшла пілотная серыя падкасту «Супердудко», — паведамляе «Літрадыё». Крытык Наста Грышчук п’е таматны гозэ і ўспамінае...

valiancina_shauchenka
Краіна

«Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм

Што можа быць больш сумным і дзікім за даносы беларусаў на іншых беларусаў? У 2020 годзе гэта было нормай, на жаль,...

Апошнія навіны

    Літаратура
    У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў
    Тэатр
    Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі
    Літаратура
    Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным
    Краіна
    «Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм
    Грамадства
    У Вязынцы вясну гукалі. І нагукалі! Шмат фота
    Мастацтва
    Таша Кацуба. Мяккая зброя
    Гісторыя Літаратура
    Мікалай Гусоўскі і «Песня пра Зубра»
    Гісторыя
    Першая ў старадаўняй Беларусі жанчына-лекар. Лёс і вандроўкі Саламеі Русецкай
    Грамадства Літаратура
    Бяляцкі гаворыць пра нацыянальнае прымірэнне, падымае іншыя дыскусійныя тэмы не пад прымусам, а з-за сваёй інтэлектуальнай смеласці
    Грамадства «Музыка»
    Музыку Фёдара Чаранкова арыштавалі на 15 сутак
    Каляндар
    Каляндар з 27 сакавіка па 2 красавіка. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Мастацтва Беларусы свету
    Выстава пад знакам Пагоні ў Нью-Ёрку
    Замежжа
    Гайд па беларускай Вільні: усё, што трэба мігрантам з Беларусі
    Грамадства
    Упершыню ў беларускага горада з’явіліся свае духі. Гэта Брэст
    Культура
    Песням-вяснякам навучаць усіх жадаючых у Веткаўскім музеі стараверстваў і беларускіх традыцый

Афіша

  • 27.03 — 09.04

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Выстава «Дух Полацка» ў Вільні

  • 27.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 27.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 27.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 27.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 27.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 27.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 27.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    • Што вядома пра серыял пра Уладзіміра Мулявіна «За паўгадзіны да вясны», трэйлер якога з’явіўся ў сеціве?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип