Зімародкавы світшот як дапамога дзікай прыродзе

Брэнд LSTR-Адзенне выпусціў лімітаваную серыю новых птушыных світшотаў для дзяўчат – гэтым разам з зімародкам. 10 % ад продажаў вытворца ахвяруе грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” (АПБ) на прыродаахоўную дзейнасць.

Падобна, што брэнд LSTR-Адзенне сумесна з АПБ паклаў пачатак цэлай калекцыі птушыных світшотаў.

APB-LSTR-1

Летась брэнд LSTR-Адзенне выпусціў світшоты з птушкай года – шчыгелам. Яны сталі сапраўдным хітом і разляцеліся літаральна ўмомант! Дзясятую частку ад продажаў вытворца ахвяраваў АПБ, і арганізацыя змагла набыць вось такія сякатары для расчысткі Тураўскага балоння ад зараснікаў.

sekatory-768x513

З дапамогай гэтых інструментаў валанцёры і супрацоўнікі АПБ улетку будуць расчышчаць ад зараснікаў Тураўскае балонне, каб на наступны год там маглі загняздзіцца кулікі ды качкі, а падчас міграцыі тут звычайна спыняюцца сотні тысячаў птушак.

VM__6411

Карына Салавей, кіраўнік аддзела развіцця АПБ:

Зімародак – яскравы чырвонакніжны від, які, калі пашанцуе, можна пабачыць у Мінску. Гэта сапраўдны “кароль рыбалкі”, а яшчэ афіцыйны сімвал-птушка Валожынскага раёна. Стылёвыя світшоты ад LSTR – файная магчымасць паказаць, наколькі разнастайныя і прыгожыя птушкі Бацькаўшчыны, а таксама ўнесці свой уклад у іх захаванне.

VM__6415

Ілля Аксёнаў, дырэктар брэнда LSTR-Адзенне:

Класная акцыя павінна абавязкова мець працяг. Дапамагаць птушкам крута, дапамагаць птушкам важна! Мы ўсцешаныя новым сумесным прадуктам з АПБ і верым, што ён спадабаецца нашым пакупнікам.

VM__6431

Набыць світшот можна ў фірмовай краме брэнда “Made in Belarus”, якая месціцца ў гандлёвым цэнтры “Маскоўска-Венскі”, павільён 317.

VM__6436

Летні, лёгкі світшот з яркім зімародкам упрыгожыць гардэроб любой дзяўчыны. Набыўшы яго, вы можаце радавацца не толькі абноўцы, але і таму, што дапамаглі дзікай прыродзе. Выкладайце ў сацсеткі фота, дзе вы апранутыя ў зімародкавы світшот, і карыстайцеся хэштэгам #birdsonme.