Адзіная школьная форма, тэматычныя суботы, паступленне ў ліцэі МУС без экзаменаў. Якія змены хочуць увесці ў школьную адукацыю з наступнага года?

01.06.2022 Адукацыя

Міністр адукацыі Андрэй Іванец у размове з sb.by заявіў, што наступны год будзе трансфармацыйны для школаў. Рэдакцыя Budzma.org азнаёмілася з размовай і склала спіс галоўных зменаў, якія могуць адбыцца ў школьнай адукацыі ўжо ў наступным годзе.


b82e27734a927cd73b47f7b1c3c6104c.jpg

З новага навучальнага года ў беларускіх школах і гімназіях хочуць увесці адзіную абавязковую школьную форму.

Абмежаваць карэстанне мабільнымі тэлефонамі — іх прыйдзецца пакідаць у спецыяльна абсталяваных месцах.

У школах і гімназіях будуць выконваць гімн і падымаць сцяг у дні дзяржаўных святаў, а таксама перад пачаткам і ў канцы кожнай чвэрці.

Уводзяць тэматычныя суботы або шосты школьны дзень па тэмах грамадзянскае і патрыятычнае, духоўна-маральнае выхаванне, прапаганда здаровага ладу жыцця, працоўнае выхаванне і прафесійная арыентацыя.

Сумесна з МУС будзе распрацавана праграма навучання для ваенна-патрыятычных клубаў і класаў — для іх навучэнцаў будуць уведзены ільготы на паступленне без экзаменаў у спецыялізаваныя ўстановы — кадэцкія вучылішчы, ліцэі МУС, МНС, Сувораўскае вучылішча.

Плануецца ўзмацніць падрыхтоўку дзяцей, якія навучаюцца ў педагагічных класах. Яны будуць паступаць ва ўстановы вышэйшай адукацыі з 2023 года па мэтавым кірунку без экзаменаў.

Валодаць аўтарскімі правамі на ўсе новыя падручнікі цяпер будзе заказчык — дзяржава ў асобе Нацыянальнага інстытута адукацыі.

Правядуць праверку падручнікаў. Апрабацыю новых падручнікаў будуць замацоўваць не па ўсёй краіне, як гэта адбываецца цяпер, а рабіць эксперыментальную групу ў канкрэтных школах, каб поўны наклад з’яўляўся толькі пасля апрабацыі.

АМ, budzma.org